Пангея
Пангея — назва, дадзенае Альфрэдам Вегенерам протакантыненту, які ўзнік ў эпоху палеазоя.
У працэсе фарміравання Пангеі з больш старажытных кантынентаў на месцах іх сутыкнення паўсталі горныя сістэмы, некаторыя з іх праіснавалі і да нашага часу, да прыкладу Урал або Апалачы. Гэтыя раннія горы значна старажытней за такія параўнальна маладыя горныя сістэмы як Альпы ў Еўропе, Кардыльеры ў Паўночнай Амерыцы, Анды ў Паўднёвай Амерыцы ці Гімалаі ў Азіі. З-за эрозіі, што доўжылася шмат мільёнаў гадоў Урал і Апалачы - абкатаныя невысокія горы.
Гіганцкі акіян, які абмываў Пангею, носіць назву Панталаса.
Пангея раскалолася прыкладна 150-220 мільёнаў гадоў таму на два кантыненты. Паўночны кантынент Лаўразія пазней раскалоўся на Еўразію і Паўночную Амерыку, у той час як з паўднёвага кантынента Гандвана пазней утварылася Афрыка, Паўднёвая Амерыка, Індыя, Аўстралія і Антарктыда.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пангея