Паразіталогія
Выгляд
Паразіталогія — біялагічная навука пра паразітычныя арганізмы, выкліканыя імі хваробы жывёл, чалавека і раслін, метады і сродкі барацьбы з паразітозамі.
Падзяляецца на агульную, медыцынскую, ветэрынарную, экалагічную і агранамічную.
Асноўныя метады даследавання — мікраскапічны, эксперыментальны і клінічны.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Зачаткі паразіталогіі ўзніклі ў глыбокай старажытнасці. Сістэмнае вывучэнне паразітаў пачалося ў 18 стагоддзі (К. Ліней, П. С. Палас, К. І. Скрабін і інш.).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).