Партызанская брыгада «Савецкая Беларусь» (П. П. Тамілаў, І. А. Сматроў)
Партызанская брыгада імя С. М. Кірава | |
---|---|
Гады існавання | 1943 — 1944 |
Краіна |
СССР Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Пінскае партызанскае злучэнне |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 903 партызаны (16 лютага 1944) |
Дыслакацыя | Давыд-Гарадоцкі і Столінскі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
Партызанская брыгада «Савецкая Беларусь» — партызанская брыгада, створаная ў жніўні 1943 года на базе атрадаў «Савецкая Беларусь» і імя Кутузава. У студзені 1943 года ў брыгадзе быў арганізаваны атрад імя Ракасоўскага. Дзейнічала ў Давыд-Гарадоцкім і Столінскім раёнаў. 16 лютага 1944 года брыгада ў складзе трох атрадаў агульнай колькасцю 903 партызаны злучылася з Чырвонай Арміяй. Пасля злучэння з часцямі Чырвонай Арміі на падставе загада аператыўнай група БШПР і рашэння Пінскага падпольнага абкома партыі з асабовага складу брыгады былі створаны знішчальныя атрады, якія былі павінны абараняць і кантраляваць партызанскую зону, весці дыверсійную дзейнасць і актыўную разведку для часцей Чырвонай Арміі на тэрыторыі Столінскага і Давыд-Гарадоцкага раёнаў. Паўторна злучылася з часцямі Чырвонай Арміі 8 чэрвеня 1944 года агульнай колькасцю 469 партызан.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]- Партызанскі атрад «Савецкая Беларусь»;
- Партызанскі атрад імя Кутузава;
- Партызанскі атрад імя Ракасоўскага;
- Партызанскі атрад імя Чкалава;
- Столінскі партызанскі атрад;
- Давыд-Гарадоцкі партызанскі атрад.
Камандаванне
[правіць | правіць зыходнік]Камандзіры
[правіць | правіць зыходнік]- Павел Пятровіч Тамілаў (жнівень 1943 — люты 1944);
- Іван Андрэевіч Сматроў (люты — чэрвень 1944).
Камісар
[правіць | правіць зыходнік]- Іван Андрэевіч Сматроў
Начальнікі штаба
[правіць | правіць зыходнік]- Юрый Мікалаевіч Героеў (жнівень 1943 — люты 1944);
- Іван Самойлавіч Каяфюк (люты — чэрвень 1944).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пртызаны праводзілі дыверсіі на чыгуначных участках Лунінец — Калінкавічы, Лунінец — Сарны і на шашэйных дарогах. З верасня па лістапад 1942 года на чыгунцы Лунінец — Сарны падарвалі больш за 120 рэек, пашкодзілі 1,5 км чыгуначнага палатна, спынілі рух на 22 сутак. У ліпені і кастрычніку 1943 года разам з партызанамі злучэння А. М. Сабурава вялі баі ў Давыд-Гарадку, у студзені 1944 года разам з партызанамі С. А. Каўпака ў Століне. Знішчылі сельскагаспадарчыя ўправы ў вёсках Харомск, Альпень, Альшаны, Семігосцічы Давыд-Гарадоцкага раёна, 126 аўтамашын, у маёнтках Луткі, Рамель, Беражное спалілі 7,5 тысяч пудоў збожжа, падрыхтаванага для адпраўкі ў Германію, сельскагаспадарчыя машыны. У студзені 1944 года разам з часцямі Чырвонай Арміі вялі баі каля вёсак Колбікі, Старына Давыд-Гарадоцкага раёна, у лютым удзельнічалі ў разгроме нямецкай групоўкі каля вёскі Іванава Слабада Тураўскага раёна.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У 1965 годзе ў горадзе Століне ў гонар брыгады ўстаноўлена мемарыыяльная дошка.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.