Партызанская брыгада «У імя Радзімы»
Партызанская брыгада «У імя Радзімы» | |
---|---|
Гады існавання | 1943—1944 |
Краіна |
СССР Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Беластоцкае партызанскае злучэнне |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 623 партызаны (17 ліпеня — 1 жніўня 1944 года) |
Дыслакацыя | Бранскі, Бельскі, Лапскі, Свіслацкі, Гайнаўскі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Міхаіл Рыгоравіч Янкоўскі |
Партызанская брыгада «У імя Радзімы» — партызанская брыгада, створаная ў кастрычніку 1943 года. Брыгада дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Бранскага, Бельскага, Лапскага, Свіслацкага і Гайнаўскага раёнаў. 17 ліпеня — 1 жніўня 1944 года брыгада паатрадна (623 партызаны, 5 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Брыгада была створана ў кастрычніку 1943 года на базе атрада «За Радзіму» (арганізаваны ў студзені 1943 года ў складзе 27-й партызанскай брыгады імя Чапаева Мінскай вобласці, у жніўні 1943 года вылучаны з брыгады і ў складзе групы атрадаў П. П. Капусты перадыслацыраваны ў Беластоцкую вобласць. У склад брыгады ўваходзілі:
- партызанскі атрад імя Кутузава;
- партызанскі атрад імя Багдана Хмяльніцкага;
- партызанскі атрад імя Пархоменкі;
- партызанскі атрад імя Дзяржынскага;
- партызанскі атрад імя Жукава.
Камандаванне
[правіць | правіць зыходнік]Камандзір
[правіць | правіць зыходнік]Камісар
[правіць | правіць зыходнік]- М. І. Чуркін
Начальнік штаба
[правіць | правіць зыходнік]- У. П. Трыгубаў
Дзейнасць брыгады
[правіць | правіць зыходнік]Партызаны правялі больш за 150 баявых аперацый. У Клецку і яго ваколіцах знішчылі фабрыку шарсцяных і лямцавых вырабаў, аўтарамонтную майстэрню. У верасні 1943 года ў выніку дыверсіі на чыгуначным участку Лунінец — Баранавічы рух быў спынены на 4 сутак. У кастрычніку — лістападзе 1943 года ў час рэйду з Клецкага раёна ў Беластоцкую вобласць на чыгунцы Баранавічы — Брэст разбурылі 2 км чыгуначнага палатна. За ўвесь перыяд баявых дзеянняў пусцілі пад адхон больш за 30 эшалонаў, знішчылі 33 аўтамабілі, 43 масты, вялі сустрэчныя баі. Пасля баёў з ворагам стварылі базу ў Белавежскай пушчы, блакіравалі нямецкі гарнізон у Белавежы, кантралявалі і ахоўвалі рэзерват з зубрамі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.