Партызанская брыгада імя Аляксандра Неўскага (А. Г. Байкоў)
Партызанская брыгада імя Аляксандра Неўскага | |
---|---|
Гады існавання | 1944 |
Краіна |
СССР Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Лідскае партызанскае злучэнне |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 391 партызан (7 ліпеня 1944) |
Дыслакацыя | Юрацішкаўскі, Іўеўскі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | А. Г. Байкоў |
Партызанская брыгада імя Аляксандра Неўскага — партызанская брыгада, створаная ў красавіку 1944 года на базе атрада імя Аляксандра Неўскага, вылучанага партызанскай брыгадай «Уперад». Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Юрацішкаўскага і Іўеўскага раёнаў. 7 ліпеня 1944 года брыгада (391 партызан, 3 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]- атрад імя Аляксандра Неўскага;
- атрад імя Кастуся Каліноўскага;
- атрад «Мсцівец».
Камандаванне
[правіць | правіць зыходнік]Камандзір
[правіць | правіць зыходнік]- А. Г. Байкоў
Камісар
[правіць | правіць зыходнік]- М. М. Гаўрылаў
Начальнік штаба
[правіць | правіць зыходнік]- Ф. У. Шачанкоў
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Партызаны вялі адкрытыя і засадныя баі, зрывалі перавозкі па чыгунках і шашэйных дарогах. У красавіку 1944 года правялі 16 баёў, у маі на чыгуначным участку Маладзечна — Ліда падарвалі 4 эшалоны, у «рэйкавую вайну» — больш за 1,3 тысячы рэек. Абаранялі паўночную мяжу Івянецка-Налібоцкай партызанскай зоны, вялі баі з карнікамі. 5 ліпеня 1944 года разграмілі нямецкі апорны пункт у вёсцы Бяжэмцы Юрацішкаўскага раёна.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- У 1965 годзе ў Лідзе ў гонар брыгады была пастаўлена стэла.
- У 1969 годзе ў вёсцы Бакшты Іўеўскага раёна быў пастаўлены абеліск.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.