Патэрсан (фільм)
Патэрсан | |
---|---|
англ.: Paterson | |
Жанр | драматычны фільм, кінакамедыя і камедыйная драма[d] |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кінакампанія | Prime Video[d] |
Працягласць | 113 ± 1 хв. |
Бюджэт | 5 000 000 $[5] |
Зборы | 10 727 536 $[5] і 2 141 423 $[5] |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 2016, 17 лістапада 2016[1], 16 лютага 2017[2], 16 мая 2016[3], 28 снежня 2016[3] і 10 лютага 2017[3] |
IMDb | ID 5247022 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Па́тэрсан» (англ.: Paterson) — амерыканскі драматычны фільм 2016 года, пастаўлены рэжысёрам Джымам Джармушам па ўласным сцэнарыі[6]. Галоўныя ролі выканалі Адам Драйвер і Гальшыфтэ Фарахані.
У фільме паказаны адзін тыдзень з жыцця Патэрсана — паэта, які працуе кіроўцам аўтобуса ў горадзе Патэрсан, штат Нью-Джэрсі. Кожны дзень Патэрсана падобны да папярэдняга, але ў яго атрымоўваецца ствараць паэзію з паўсядзённасці. Адным з вытокаў натхнення для Джармуша паслужыла творчасць Уільяма Карласа Уільямса, славутага амерыканскага паэта першай паловы XX стагоддзя, аўтара эпічнай пяцітомнай паэмы «Патэрсан»[7][8].
Прэм’ера фільма адбылася 16 мая 2016 года ў межах асноўнай конкурснай праграмы 69-га Канскага кінафестывалю[9][10][11].
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Фільм паказвае тыдзень з жыцця Патэрсана (Адам Драйвер), кіроўцы аўтобуса ў горадзе Патэрсан, штат Нью-Джэрсі. Кожны дзень Патэрсана — такі ж, як папярэдні: ён рана ўстае, снедае, ідзе ў аўтапарк, дзе сядае ў аўтобус і цэлы дзень ездзіць па вуліцах горада, а ў перапынках піша вершы ў сшытак. Увечары ён вяртаецца дадому, вячэрае са сваёй жонкай Лаўрай (Гальшыфтэ Фарахані ), а потым ідзе гуляць з бульдогам Марвінам. Па дарозе ён заходзіць у бар выпіць піва.
Лаўра ўжо даўно просіць Патэрсана апублікаваць ягоныя вершы ці хаця б зрабіць копію рукапісу, які існуе ў адзіным экзэмпляры. Нарэшце Патэрсан абяцае, што на выходных зробіць копію сшытка ў капіравальным цэнтры. Але ў суботу ўвечары Патэрсан з Лаўрай сыходзяць у кіно, а тым часам Марвін разрывае на шматкі пакінуты на канапе сшытак.
Раніцай нядзелі спустошаны Патэрсан выбіраецца на шпацыр і прыходзіць у сваё ўлюбёнае месца — вадаспад на рацэ Пасэйік , дзе ён часта сядзіць у абедзены перапынак. Там да яго падсаджваецца загадкавы японец (Масатосі Нагасэ ), які пачынае размову пра Уільяма Карласа Уільямса , улюбёнага паэта Патэрсана, аўтара паэмы «Патэрсан ». Сыходзячы, японец дорыць Патэрсану чысты сшытак.
Фільм сканчваецца кадрамі, у якіх Патэрсан піша новыя вершы ў сшытак, падараваны японцам.
Акцёрскі склад
[правіць | правіць зыходнік]Адам Драйвер | – Патэрсан |
Гальшыфтэ Фарахані | – Лаўра |
Уільям Джэксан Харпер | – Эверэт |
Частэн Харман | – Мэры |
Бары Шабака Хенлі | – Док, бармэн |
Рызван Манджы | – Доні |
Масатосі Нагасэ | – паэт з Японіі |
Кара Хэйуард | – студэнтка |
Джарэд Гілман | – студэнт |
Method Man | – Method Man |
Стэрлінг Джэрынс | – маленькая паэтка |
Праца над фільмам
[правіць | правіць зыходнік]Фільм быў зняты за 30 дзён улетку 2015 года ў Патэрсане і Нью-Ёрку[12][13]. Аператарам фільма выступіў Фрыдэрык Элмс .
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]Рэйтынгі | |
---|---|
Выданне | Адзнака |
AllMovie | [14] |
Empire | [15] |
Internet Movie Database | [6] |
Metacritic | [16] |
Rotten Tomatoes | [17] |
КиноПоиск | [18] |
Паводле дадзеных агрэгатара крытычных аглядаў «Rotten Tomatoes» сярод 244 рэцэнзентаў 234 далі станоўчую ацэнку фільму, што складае 96%[17]. Іншы папулярны агрэгатар крытычных аглядаў, «Metacritic», дае фільму ўсярэдненую ацэнку ў 90 балаў са 100 магчымых на аснове 41 рэцэнзіі[16]. Карыстальнікі папулярнага рэсурсу «Internet Movie Database» адзначылі фільм ацэнкай у 7,4 бала па дзесяцібальнай шкале[6].
Колін Коверт у рэцэнзіі для «Star Tribune» паставіў фільму найвышэйшы бал, адзначыўшы ўласцівую Джармушу ўвагу да дэталяў — бездакорнасць пастаноўкі любой, нават на першы погляд другаснай сцэны [19].
Оўэну Глейберману, вядучаму кінакрытыку часопіса «Variety», мастацкая мова Джармуша здалася ўстарэлай. Ён звярнуў увагу на тое, што эстэтыка яго фільмаў практычна не змянялася з часоў знятага ў 1987 годзе «Таямнічага цягніка», і да 2016 года чароўнасць медытатыўнага рытму паблякла — «Патэрсан» выглядае штучнай спробай застацца ў XX стагоддзі, стагоддзі чорна-белага кіно і паэтаў-бітнікаў[20].
Эн Хорнадэй у рэцэнзіі для «The Washington Post» адзначае, што вяртанне Джармуша да абвешчанага трыццаць гадоў таму прынцыпу адмовы ад сур’ёзных канфліктаў у апавяданні ўпрыгожвае фільм, дадаючы яму шчырасці і цеплыні, «дзякуючы якім у гледача можа ўзнікнуць жаданне абняць спачатку герояў фільма, а затым яго аўтара»[21].
Крытык Іван Чувіляеў назваў фільм «Патэрсан» «самай лірычнай і кранальнай» карцінай 2016 года. Ён не разглядае манатоннасць насычанага паўтаральнымі структурамі апавядання як недахоп — у спакойным апавяданні «пра маленькія рэчы, з якіх вытканы свет» адчуваецца пазнавальны, гадамі адточаны стыль даўно знаёмага рэжысёра. Асабліва адзначыў кінакрытык працу аператара Фрыдэрыка Элмса, які працаваў з Лінчам над «Галавой-гумкай» і «Сінім аксамітам», а з Джармушам над «Ноччу на зямлі», «Кавай і цыгарэтамі» і «Зламанымі кветкамі»):
У «Патэрсане» Элмс стварае ледзь не палову ўсёй магіі фільма: філігранна працуе з колерам, вырашаючы стужку ў чорна-белай (у гэтыя колеры усё на свеце фарбуе Лаўра) і сіняй (як форма кіроўцы аўтобуса, неба над Патэрсанам, сцены ў доме, вадаспад у мясцовым парку) гамах[22]. |
Наталля Серабракова бачыць за сцэнамі сямейнага жыцця Патэрсана апавяданне пра «адзіноту, што грызе душу, немагчымасць камунікаваць з блізкім чалавекам», бергманаўскую трагедыю адносін. Не паўсядзённасць служыць крыніцай натхнення для Патэрсана, але наадварот — ён хаваецца ад паўсядзённасці ў свеце паэзіі. Пры гэтым недахопам карціны крытык называе не сам трагізм, а спробу змякчыць і замаскіраваць яго прыкрым штучным аптымізмам:
… раней Джармуш не баяўся апавядаць горкія, саркастычныя гісторыі, а цяпер прыпраўляе няўтульную праўду пра жыццё ваніллю, умоўна гладзіць гледача і свайго героя па галаве[23]. |
Станіслаў Зяльвенскі крытыкуе «Патэрсана» і іншыя апошнія карціны Джармуша («Межы кантролю», «Выжывуць толькі закаханыя») за страту натуральнай «паэзіі паўсядзённасці» і замену яе на штучную «пропаведзь культурнага эскапізму», з’яўленне засяроджанасці на ўласнай ранняй творчасці і ўласнай асобе:
Пераўтварэнне з узростам з голасу пакалення ў надзьмутага, лунаючага ў аблоках пазёра — вельмі распаўсюджаная гісторыя, але ў выпадку Джармуша гэта выглядае неяк асабліва крыўдна. Уладальнік вострага слыху і ўнікальнага голасу, аднойчы ён перастаў здымаць фільмы пра людзей і стаў здымаць пра творчасць. …Інакш кажучы, замест таго, каб пазіраць у акно, Джармуш пачаў неадрыўна глядзець у люстэрка — дзе з кожным годам, як усе мы ведаем, цікавага ўсё менш[24]. |
Узнагароды і намінацыі
[правіць | правіць зыходнік]Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 10 кінаўзнагародай і 34 намінацыямі[25]:
Кінапрэмія / Кінафестываль | Дата і месца | Катэгорыя / Узнагарода | Намінант | Вынік | Сп. |
---|---|---|---|---|---|
69-ы Канскі кінафестываль | 11–22.05.2016 Каны, Францыя |
«Залатая пальмавая галіна» | «Патэрсан», Джым Джармуш | Намінацыя | [9] |
Сабачая пальма | Нэлі | Перамога | |||
14-я Прэмія Асацыяцыі кінакрытыкаў Аявы | 10.01.2017 | Best Movie Yet to Open in Iowa | «Патэрсан» | Перамога | [26] |
42-я Прэмія Асацыяцыі кінакрытыкаў Лос-Анджэлеса | 14.01.2017 Лос-Анджэлес, ЗША |
Найлепшы акцёр | Адам Драйвер | Перамога | [27][28] |
61-я прэмія «Сан Жордзі» | 24.04.2017 Барселона, Іспанія |
Найлепшы акцёр у замежным фільме | Адам Драйвер | Перамога | [29][30][31] |
71-я прэмія «Бодыль» | 17.03.2018 Капенгаген, Данія |
Найлепшы амерыканскі фільм | Джым Джармуш | Намінацыя |
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 6 снежня 2016.
- ↑ http://nmhh.hu/dokumentum/198182/terjesztett_filmalkotasok_art_filmek_nyilvantartasa.xlsx
- ↑ а б в Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 25 лютага 2023.
- ↑ filmportal.de — 2005.
- ↑ а б в The Numbers — 1997. Праверана 25 лютага 2023.
- ↑ а б в Paterson (2016) — IMDb (англ.). «Internet Movie Database». Праверана 15 ліпеня 2019.
- ↑ Stephanie Zacharek. Jim Jarmusch Talks About His New Movie, Paterson, and the Exuberance of Great Poetry (англ.). Time (21 снежня 2016). Праверана 15 ліпеня 2019.
- ↑ Joel Rose. 'Paterson': A Love Poem To Poetry, From Director Jim Jarmusch (англ.). NPR (27 снежня 2016). Праверана 15 ліпеня 2019.
- ↑ а б PATERSON — Festival de Cannes (фр.). Афіцыйны сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 15 ліпеня 2019.
- ↑ Paterson (2016) — Release Info (англ.). Internet Movie Database. Праверана 15 ліпеня 2019.
- ↑ Kate Erbland. 2016 Cannes Film Festival Announces Lineup, Including New Films From Steven Spielberg, Jodie Foster and Many More (англ.). IndieWire (14 красавіка 2016). Праверана 15 ліпеня 2019.
- ↑ Paterson (2016) — Filming & Production (англ.). Internet Movie Database. Праверана 22019-07-15.
- ↑ Brian Brooks. ’20th Century Women’ & ‘Paterson’ Join Year-End Awards-Season Fray – Specialty Preview (англ.). Deadline Hollywood (28 снежня 2016). Праверана 15 ліпеня 2019.
- ↑ Paterson (2016) — Jim Jarmusch (англ.). «AllMovie». Праверана 19 ліпеня 2019.
- ↑ Helen O'Hara. Paterson Review — Empire (англ.). Сайт часопіса «Empire» (21 лістапада 2016). Праверана 19 ліпеня 2019.
- ↑ а б Paterson Reviews — Metacritic (англ.). Сайт «Metacritic». Праверана 19 ліпеня 2019.
- ↑ а б Paterson (2016) — Rotten Tomatoes (англ.). Сайт «Rotten Tomatoes». Праверана 19 ліпеня 2019.
- ↑ Патерсон (2016) — КиноПоиск (руск.). Сайт «КиноПоиск». Праверана 19 ліпеня 2019.
- ↑ Colin Covert.. Little things add up to a lot in Jim Jarmusch's 'Paterson' (англ.). Star Tribune (19 студзеня 2017). Праверана 19 ліпеня 2019.
- ↑ Owen Gleiberman. Film Review: ‘Paterson’ (англ.). Variety (15 мая 2016). Праверана 19 ліпеня 2019.
- ↑ Ann Hornaday. With ‘Paterson,’ Jim Jarmusch makes a beguiling foray into sincerity (англ.). «The Washington Post» (5 студзеня 2017). Праверана 19 ліпеня 2019.
- ↑ Иван Чувиляев. «Патерсон» Джармуша на экране: Магия мелочей (руск.). «Фонтанка.ру» (16 лютага 2017). Праверана 19 ліпеня 2019.
- ↑ Наталья Серебрякова. Кукольный дом. О чем грустит «Патерсон» Джима Джармуша? (руск.). «Colta.ru» (13 лютага 2017). Праверана 19 ліпеня 2019.
- ↑ Станислав Зельвенский. Зельвенский против «Патерсона»: Джим Джармуш смотрит в зеркало . Афиша (16 лютага 2017). Праверана 19 ліпеня 2019.
- ↑ Paterson (2016) — Awards (англ.). Internet Movie Database. Праверана 15 ліпеня 2019.
- ↑ Iowa film critics choose 'La La Land' as Best Film of 2016 (англ.). Quad-City Times (10 студзеня 2017). Праверана 30 ліпеня 2019.
- ↑ 42nd Annual Los Angeles Film Critics Association Awards (англ.)(недаступная спасылка). Сайт Асацыяцыі кінакрытыкаў Лос-Анджэлеса. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2017. Праверана 15 ліпеня 2019.
- ↑ 'Moonlight' Named Best Picture by L.A. Film Critics . The Hollywood Reporter (4 снежня 2016). Праверана 15 ліпеня 2019.
- ↑ RNE celebra la gala de entrega de la 61ª edición de los Premios Sant Jordi de Cinematografía (ісп.). RTVE.es (25 красавіка 2017). Праверана 30 ліпеня 2019.
- ↑ Eusebio Poncela agradece el Premio Sant Jordi a su trayectoria profesional (ісп.). Agencia EFE (24 красавіка 2017). Праверана 30 ліпеня 2019.
- ↑ 61 edición de los Premios Sant Jordi de Cinematografía 2017 (ісп.). Barcelonactualitat (25 красавіка 2017). Праверана 30 ліпеня 2019.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Juan A. Suarez. Jim Jarmusch. — University of Illinois Press, 2007. — 196 p. — (Contemporary Film Directors). — ISBN 978-0-252-07443-1.
- Долин А. В. Джим Джармуш. Стихи и музыка / ред. Козловский Ю. А., сост. А. Парин, В. Гульченко. — Новое литературное обозрение, 2017. — 224 с. — ISBN 978-5-4448-0625-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Патэрсан на сайце «AllMovie» (англ.) (на 15.07.2019)
- Патэрсан на сайце «Internet Movie Database» (англ.) (на 15.07.2019)
- Патэрсан на сайце «Metacritic» (англ.) (на 15.07.2019)
- Патэрсан на сайце «Rotten Tomatoes» (англ.) (на 15.07.2019)
- Патэрсан на сайце «КиноПоиск» (руск.) (на 15.07.2019)