Паўднёвамараўскі край
Паўднёвамараўскі край | |||||
---|---|---|---|---|---|
Jihomoravský kraj | |||||
|
|||||
Краіна | Чэхія | ||||
Статус | Край | ||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | Брно | ||||
Дата ўтварэння | 1 студзеня 2000[1] | ||||
Гетман | Jan Grolich[d] | ||||
Насельніцтва (2006) | 1 132 563 чалавека | ||||
Шчыльнасць | 163 чал./км² | ||||
Плошча | 7 196,5 км² | ||||
Вышыня над узроўнем мора • Найвышэйшы пункт |
819 м |
||||
Часавы пояс | +1 | ||||
Код ISO 3166-2 | CZ-JM | ||||
Код аўтам. нумароў | B | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Заўвагі: Паўднёвамараўскі край на карце |
|||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паўднёвамараўскі край (чэшск.: Jihomoravský kraj) — адміністрацыйная адзінка Чэшскай рэспублікі, размешчаны на поўдні гістарычнай вобласці Маравія.
Разам з дзяржаўнай мяжой са Славакіяй і Аўстрыяй, край мяжуе з Паўднёвачэшскім, Пардубіцкім, Оламаўцкім, Злінскім і Высочынскім краямі Чэхіі.
Сталіца края - горад Брно.
Гара Чапец (819 метраў над узроўнем мора) з'яўляецца самай высокай кропкай рэгіёну, самая нізкая кропка размешчана ў месцы ўпадзення ракі Тая ў Мараву (150 метраў вышэй за ўзровень мора).
Усяго ў краі 672 населеных пункты, у тым ліку 48 гарадоў. На пляцы 7 196,5 км ² пражывае прыкладна 1.130.000 чалавек (па дадзеных на 2005 год).
Галоўныя гарады
[правіць | правіць зыходнік]Раёны
[правіць | правіць зыходнік]Эканоміка і транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Сельская гаспадарка мае ў Паўднёвамараўскім краі даўнія традыцыі. На 60 % плошчы рэгіёна выгадоўваецца збожжа, цукровы бурак, вінаград і садавіна. Валавы нацыянальны прадукт рэгіёна з'яўляецца другім па велічыні ў Чэхіі. Пры гэтым найбольшую долю ў эканоміцы маюць перапрацоўчая прамысловасць і сельская гаспадарка.
Міжнароднае эканамічнае супрацоўніцтва развіваецца ў еўрарэгіёне Памараві, які ўключае Вайнфіртэль, Паўднёвую Маравію і Заходнюю Славакію.
Адміністрацыйны цэнтр края — горад Брно з'яўляецца таксама важным цэнтрам гандлю, у якім праводзяцца буйныя кірмашы. Штогод у горадзе праводзіцца прыкладна 50 розных галіновых кірмашоў. Горад таксама з'яўляецца навуковым цэнтрам, у ім размешчаны шэраг навуковых устаноў і навукова-даследчых інстытутаў.
Брно — важны чыгуначны вузел, размешчаны на скрыжаванні чыгуначных магістраляў, якія злучаюць Прагу, Вену, Браціславу, Сілезію і Кракаў.
Горад Брно таксама звязаны аўтамагістралямі з Прагай і Браціславай (і далей — з Венай).
Міжнародны аэрапорт Брно-Туржаны размешчаны недалёка ад сталіцы рэгіёна. У Брно размешчана 6 вышэйшых навучальных устаноў, у якіх навучаецца пятая частка ўсіх студэнтаў Чэхіі.
Турызм
[правіць | правіць зыходнік]Паўднёвамараўскі край прыцягвае турыстаў як гістарычнай архітэктурай, так і прыроднымі славутасцямі. На поўначы рэгіёна размешчаны горы са шматлікімі пячорамі і самай глыбокай цяснінай Чэхіі Macocha глыбінёй 138 метраў. На поўдні — мноства сажалак, дзе разводзяць вадаплаўную птушку, да якіх прылягае тэрыторыя біясфернага запаведніка Палава (Pálava) і культурныя ландшафты паркавых комплексаў Ледніцы-Валціцы (Lednice-Valtice). На вадасховішча Нове Мліні (Nové Mlýny) развіваюцца водныя віды спорту. У горадзе Йевішавіцы (Jevišovice) знаходзіцца найстарэйшае вадасховішча ў Маравіі (1897). а ў пасёлку Слуп (Slup) захаваўся старадаўні млын XVI стагоддзя. У гарадку Іванчыцы (Ivančice) штогод праводзіцца свята спаржы. Яўрэйскі квартал, які рэстаўруецца у горадзе Тршэбіч, і паркавы комплекс Ледніцы-Валціцы ў наваколлях горада Бржэцлаў уключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паўднёвамараўскі край
- Афіцыйны сайт адміністрацыі края
- ↑ Ústavní zákon č. 147/1997 Sb. o vytvoření vyšších územních samosprávných celků a o změně ústavního zákona České národní rady č. 1/1993 Sb., Ústava České republiky // Sbírka zákonů — 1997. — Т. 114. — ISSN 1211-1244 Праверана 13 лютага 2019.