Перайсці да зместу

Перыла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Перыла

Перыла кустовая (Perilla frutescens)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Perilla L., 1764


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  32633
NCBI  48385
EOL  70851
IPNI  21102-1

Перы́ла[1] (Perilla) — род кветкавых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae). Налічвае 5[1] відаў (1 від — Перыла кустовая (Perilla frutescens)[2]), пашыраных у Паўднёвай, Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі і Паўночнай Амерыцы.

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Аднагадовыя травяністыя расліны са стрыжнёвым карэнішчам, якое паглыбляецца ў глебу на 1 м і болей[1]. Сцябло прамое, галінастае ў верхняй частцы, чатырохграннае, вышынёй да 1,5 м. Лісце супраціўнае, на чаранках, апушанае, з пільчатазазубраным краем. Кветкі дробныя, апушаныя, у гронкападобных суквеццях. Плод — арэшак.

Гаспадарчае значэнне

[правіць | правіць зыходнік]

У насенні перылы кустовай маецца 40—45 % тэхнічнага перылавага алею, які выкарыстоўваецца ў лакафарбавай, аўтамабільнай, суднабудаўнічай і электратэхнічнай прамысловасці. Макуха ідзе на корм жывёле.

Выкарыстоўваецца таксама як дэкаратыўная расліна.

  1. а б в БелЭн 2001.
  2. Перыла: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013). (англ.)
  • Перилла — род Perilla: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Перыла: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013). (англ.)