Перайсці да зместу

Петар Лубарда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Петар Лубарда
сербск.: Петар Лубарда
Фатаграфія
Дата нараджэння 27 ліпеня 1907(1907-07-27)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 лютага 1974(1974-02-13)[1][2][…] (66 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр партрэт
Вучоба
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Петар Лубарда (сербск.: Petar Lubarda; 27 ліпеня 1907, с. Любацінь каля Цэтынэ, цяпер Чарнагорыя — 13 лютага 1974, Бялград, СФРЮ) — адзін з найбуйных югаслаўскіх і сербскіх мастакоў XX стагоддзя. Член Сербскай акадэміі навук і мастацтваў у Бялградзе (1961).

Вучыўся жывапісу ў Бялградскай мастацкай школе (1925) і Школе вытанчаных мастацтваў у Парыжы (1926).

З 1932 да сваёй смерці жыў у Бялградзе, за выключэннем 1946—1950 гадоў, калі ён быў прафесарам у мастацкай школе г. Херцэг-Нові. З 1945 года працаваў у якасці прафесара ў Акадэміі вытанчаных мастацтваў у Бялградзе.

У 1950 вярнуўся ў Бялград. Пахаваны на Алеі заслужаных на бялградскіх Новых могілках.

Дом Петара Лубарды быў пераўтвораны ў мастацкую галерэю, у якой прадстаўлены вядомыя работы мастака і яго асабістыя рэчы.

Зноскі