Княства Чарнагорыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Княства Чарнагорыя
Књажевина Црна Гора
Knjaževina Crna Gora

княства
Ottoman flag.svg
1852 — 1910


Flag of the Kingdom of Montenegro.svg
Crnogorski alaj barjak.png Coat of arms of the Principality of Montenegro.svg


Сцяг Герб
Princedom of Montenegro after 1878.png
Княства Чарнагорыя пасля 1878 года
Сталіца Цэтынэ
Мова(ы) сербскахарвацкая
Грашовая адзінка Austro-Hungarian krone[d]
Плошча 5,475 км² (1852)
9,475 км² (1878)
Насельніцтва 317,856 (1909)
Форма кіравання канстытуцыйная манархія
Дынастыя Петравічы
Валюта Чарнагорскі перпер
Гісторыя
 - 13 сакавіка 1852 Ottoman flag.svg Чарнагорыя выходзіць са складу Асманскай імперыі
 - 28 жніўня 1910 Абвяшчэнне Чарнагорыі каралеўствам
Сцяг Чарнагорыі Гісторыя Чарнагорыі
Герб Чарнагорыі

Дагістарычныя Балканы

Ілірыя

Далмацыя

Прэвалітанія

Дукля

Зэта

Асманская імперыя

Княства Чарнагорыя

Каралеўства Чарнагорыя

Каралеўства Сербія

Стварэнне Югаславіі

Зэцкая банавіна

Пратэктарат

ЧАСНВ

СР Чарнагорыя

Сербія і Чарнагорыя

Чарнагорыя


Партал «Чарнагорыя»

Княства Чарнагорыя (чарн. Књажевина Црна Гора, Knjaževina Crna Gora) — колішняя дзяржава ў паўднёва-ўсходняй Еўропе. Княства існавала з 13 сакавіка 1852 года па 28 жніўня 1910 года, калі было абвешчана каралеўствам князем Ніколай, які затым і стаў каралём.

Сталіцай княства з'яўляўся горад Цэтынэ. Дзяржаўнай валютай быў перпер, які быў уведзены ў абарот у 1906 годзе. Тэрыторыя былога княства ў гэты момант размяшчаецца ў цэнтральнай частцы сучаснай рэспублікі Чарнагорыя.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Княства было ўтворана 13 сакавіка 1852 года, калі князь Даніла (вядомы таксама як Уладыка Даніла II), вырашыў скласці з сябе сан уладыкі (епіскапа) і жаніцца. Такім чынам Чарнагорыя з тэакратычнай дзяржавы ператварылася ў свецкую.

Пасля забойства князя Данілы 13 жніўня 1860 года, Нікола I, які з'яўляўся яго пляменнікам, стаў наступным кіраўніком Чарнагорыі.

28 жніўня 1910 года, княства Чарнагорыя было абвешчана каралеўствам, і яго першым каралём стаў Нікола I.

Канстытуцыя[правіць | правіць зыходнік]

Князь Даніла выкарыстоўваў законы Пятра I Петравіча-Негаша ў якасці ўзору для свайго Асноўнага закона, ствараць які ён пачаў з 1855 года (Законнік Данілы Першага). У аснове праекта Данілы, які быў першай канстытуцыяй у чарнагорскай гісторыі, ляжалі традыцыі чарнагорскага народа. Былі выдадзены законы, якія абаранялі прыватную ўласнасць. Былі адменены ўсе прэтэнзіі на Котарскі заліў (тады — тэрыторыя Аўстрыі). Тэкст закона пачынаўся з фразы:

" Хоць на гэтай зямлі няма іншай нацыянальнасці апроч сербаў, і няма іншай рэлігіі акрамя Праваслаўя, любы чужынец і прадстаўнік іншага веравызнання надзелены такой жа свабодай і правамі як любы чарнагорац… "

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]