Поль Сіньяк
Поль Сіньяк | |
---|---|
Paul Signac | |
Дата нараджэння | 11 лістапада 1863 |
Месца нараджэння | Парыж |
Дата смерці | 15 жніўня 1935 (71 год) |
Месца смерці | Парыж |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Францыя |
Жонка | Berthe Roblès[d] |
Дзеці | Ginette Signac[d] |
Род дзейнасці | мастак, рысавальнік, мастак-гравёр, графік, архітэктурны чарцёжнік |
Жанр | партрэт, фігурка[d][1], пейзаж[1], гарадскі пейзаж[d][1] і нацюрморт[1] |
Мастацкі кірунак |
неаімпрэсіянізм пуантылізм |
Уплыў | Émile Bin[d] |
Уплыў на | Lucie Cousturier[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Поль Сіньяк (фр.: Paul Signac, 11 лістапада 1863, Парыж — 15 жніўня 1935, Парыж) — французскі мастак-неаімпрэсіяніст, прадстаўнік пуантылізму.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Поль Сіньяк нарадзіўся 11 лістапада 1863 года ў Парыжы.
У 1882 у Парыжы і Брэтані пачаў пісаць карціны пад уплывам імпрэсіяністаў, галоўнай чынам Манэ. У 1884 удзельнічае ў стварэнні «Таварыства незалежных мастакоў», дзе ён і пазнаёміўся з Жоржам Сёра, з якім у 1889 распрацаваў мастацкую тэхніку пуантылізму, але ўжо на апошняй выставе імпрэсіяністаў яго карціны адлюстроўвалі эстэтыку дывізіянізму.
У 1899 апублікаваў працу «Ад Эжэна Делакруа да неаімпрэсіянізма», якая стала зводам правілаў мастакоў новага кірунку.
Ужо пры жыцці мастак быў прызнаным класікам. У 1911 быў узнагароджаны Ордэн Ганаровага легіёна.
Памёр 15 жніўня 1935 у Парыжы, пахаваны на могілках Пер-Лашэз.
Карціны
[правіць | правіць зыходнік]- Les Andelys (1886)
- Femme lisant (1887), Музей Арсэ, Парыж. Алей, дрэва
- Château de Comblat (1887), Музей Льежа, Бельгія
- La bouée rouge (1895) Музей Арсэ
- L’orage, (1895) Musée de l'Annonciade,
- Le phare d’Antibes, (1909)
-
Партрэт Фелікса Фенеона, 1890
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пешын С. У. Сінья́к Поль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 408. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Жорж Сёра. Поль Синьяк. Письма. Дневники. Литературное наследие. Воспоминания современников. — М., 1976. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Поль Сіньяк