Перайсці да зместу

Помнік Янку Купалу (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Помнік Янку Купалу
53°54′21″ пн. ш. 27°34′00″ у. д.HGЯO
Краіна
Горад
Скульптар А. Анікейчык, А. Заспіцкі, Л. Гумілеўскі
Архітэктар Юрый Міхайлавіч Градаў і Леанід Мендэлевіч Левін
Дата заснавання 1972
Дата пабудовы 1972 год
Матэрыял бронза і граніт
Map

Помнік Янку Купалу — помнік у Мінску, размешчаны на галоўнай алеі аднайменнага парку. Складаецца з манументальнай скульптуры — статуі Я. Купалы і фантана «Вянок», размешчанага недалёка.

Пастаўлены ў 1972 г. да 90-годдзя з дня нараджэння паэта (скульптары А. Анікейчык, А. Заспіцкі, Л. Гумілеўскі, Дзяржаўная прэмія БССР 1974 г.; архітэктары Ю. Градаў, Л. Левін).

На гарызантальным пастаменце — гранітнай глыбе — устаноўлена бронзавая фігура паэта. Вышыня скульптуры складае 7 м. Пясняр у накінутым па плечы паліто апіраецца на посах. Ва ўсёй яго постаці, у выразе твару падкрэслены рамантычная ўзнёсласць, скіраванасць у будучыню, высакароднасць і чалавечая абаяльнасць. Каля ног паэта прабіваецца крыніца, а побач з ёй раскінула цяжкае бронзавае лісце казачная папараць-кветка.