«Правдивые истории о том как у Карлсона угнали комбинезон» (бел.: Праўдзівыя гісторыі пра тое як у Карлсана ўгналі камбінезон) — альбом беларускага гурта «Neuro Dubel»[2]. Кампакт-дыск з альбомам змяшчае дадатак у выглядзе дзвюх песень гурта «Сам Процесс»: «Новогодняя» і «Безумно жаль». Альбом запісаны і выдадзены «без купюр», за што музыкі ў буклеце просяць прабачэння ў слухачоў і тлумачать такую колькасць вульгарных фрагментаў мастацкай неабходнасцю.