Перайсці да зместу

Пралетарскі сельсавет (Касцюковіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пралетарскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Касцюковіцкі раён
Уключае 20 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Пралетарскае
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 565
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Пралета́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Пралетарскае.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Царковішчанскі сельсавет у складзе Касцюковіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Царковішча. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Касцюковіцкім раёне БССР. У 1936 годзе цэнтр сельсавета перайменаваны ў Пралетарскае, сельсавет перайменаваны ў Пралетарскі. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. 8 снежня 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Пячарскага сельсавета (11 населеных пунктаў: Валынеж, Зацішша, Калодзезькі, Камень, Лесавы, Падцеханічы, Пячары, Цеханічы, Фралоўка, Шчарбакоўка і Янгелаўка), таксама ў склад сельсавета з Забычанскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Антонаўка, Вялікая Валаскоўня і Малая Валаскоўня)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 25 населеных пунктаў[2]. 25 сакавіка 2008 года скасаваны пасёлак Шчарбакоўка[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2009 чалавек[4], з іх 95,8 % — беларусы, 3,4 % — рускія, 0,6 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1565 чалавек[6].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 178. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Решение Костюковичского районного Совета депутатов от 25 марта 2008 г. № 8-6 Об упразднении сельского населенного пункта Щербаковка Пролетарского сельсовета Костюковичского района
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.