Пратэсты ў Кеніі (2024)
Артыкул апісвае бягучыя падзеі. |
Пратэсты ў Кеніі | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Пратэсты ў Найробі, 26 чэрвеня. | |||||||||||||
| |||||||||||||
Бакі канфлікту | |||||||||||||
|
| ||||||||||||
Страты | |||||||||||||
|
З чэрвеня 2024 года Кенію ахапілі масавыя пратэсты супраць законапраекта аб павышэнні падаткаў[4]. Дэманстранты ўзялі штурмам будынак парламента, пасля чаго прэзідэнт Уільям Рута адхіліў законапраект[5]. Тым не менш, пратэсты працягнуліся і хутка перараслі ў беспарадкі. Удзельнікі акцый запатрабавалі адстаўкі прэзідэнта[6][7][8].
Перадгісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Напярэдадні пратэстаў быў высунуты фінансавы законапраект, які прадугледжваў[9][10]:
- Увядзенне «экалагічнага збору» на ўсе імпартныя тавары, якія наносяць шкоду навакольнаму асяроддзю (гігіенічныя пракладкі, падгузнікі, матацыклы, шыны, пластыкавыя ўпакоўкі, электронныя прылады, аўдыявізуальнае абсталяванне для запісу, радыёабсталяванне і электроннае абсталяванне).
- Змяненне падатковага статусу звычайнага хлеба, транспарціроўкі цукровага трыснягу з ферм на млыначныя заводы, мабільных тэлефонаў мясцовай зборкі, электрычных ровараў, сонечных і літый-іонных батарэй і электробусаў з вызваленых ад падаткаў на стандартныя, што прадугледжвае ўвядзенне ПДВ у памеры 16%.
- Змена парадку разліку акцызаў на алкагольныя напоі, цыгарэты і тытунёвыя вырабы.
- Увядзенне акцызу ў памеры 25% на раслінны і насенны алей і 5% пошліны або 27 000 шылінгаў за тону на вугаль (у залежнасці ад таго, што вышэй).
- Павелічэнне збору на ўтрыманне дарог з 18 да 25 шылінгаў за літр паліва.
- Павышэнне стаўкі акцызаў да 20% на аперацыі з фінансавымі паслугамі, тэлефоннымі і інтэрнэт-паслугамі, латарэямі, букмекерскімі паслугамі, гульнямі, рэкламай у інтэрнэце і сацыяльных сетках.
Гэты фінансавы законапраект з’яўляецца першым у серыі падатковых рэформаў, заснаваных на сярэднетэрміновай стратэгіі даходаў (MTRS), распрацаванай і апублікаванай Міністэрствам нацыянальнага казначэйства і эканамічнага планавання ў 2023 годзе. Праз MTRS меркавалася павялічыць долю ўскосных падаткаў у ВУП з 13,5% да мінімум 20% з 2024 па 2027 год. Лічбы MTRS заснаваныя на ацэнцы Міжнароднага валютнага фонду, згодна з якой патэнцыял Кеніі складае 25% суадносін ускосных падаткаў і ВУП[11].
Ход падзей
[правіць | правіць зыходнік]Першапачаткова незадаволенасць абмяжоўвалася гнеўнымі відэа і каментарамі на платформах сацыяльных сетак. У маі карыстальнікамі сталі форсіць хэштэг #RejectFinanceBill2024, які першапачаткова ўзнік на TikTok, а потым распаўсюдзіўся на X. У далейшым ён трапіў у Instagram і WhatsApp[12]. Інтэрнет-актывісты імкнуліся заклікаць парламентарыяў прагаласаваць супраць законапраекта[13][14].
18 чэрвеня пачаліся вулічныя пратэсты, якія ўзначалілі ў асноўным маладыя актывісты і праваабаронцы[15][16]. У той дзень на вуліцы сталіцы Найробі выйшлі сотні кенійцаў. Яны патрабавалі ад дэпутатаў прагаласаваць супраць законапраекта (галасаванне было запланавана на 20 чэрвеня ў другім чытанні). Акцыі ў асноўным насілі мірны характар. Аднак так як дэманстрацыі былі несанкцыяваны, то паліцыянты прыступілі да разгону[17], быў ужыты слезацечны газ. 210 чалавек былі арыштаваныя[18], але на наступны дзень, дзякуючы ціску з боку палітыкаў, праваабаронцаў і Amnesty International, усіх іх вызвалілі[19].
Тым часам бюджэтны камітэт прапанаваў шэраг паправак да законапраекта, выключыўшы з яго некаторыя спрэчныя раздзелы[20][21]. Аднак гэта не прадухіліла працяг пратэстаў[22]. 20 чэрвеня акцыі адбыліся ў 19 з 47 акругаў краіны, уключаючы сталіцу Найробі і гарады Мамбаса, Кісуму, Элдарэт і іншыя[23]. У той жа дзень, па выніку галасавання, большасць парламентарыяў падтрымалі законапраект[24].
Для стрымлівання пратэстаў паліцыя ўжыла вадамёты і слезацечны газ. Былі таксама заявы аб выкарыстанні баявых патронаў. Некалькі чалавек загінулі[25][26]. У адказ на гібель пратэстоўцаў дэманстранты абвясцілі «7 дзён гневу» і заклікалі да нацыянальнай забастоўкі 25 чэрвеня ў знак пратэсту супраць жорсткасці паліцыі[27][28]. 23 чэрвеня Урад Кеніі заявіў, што гатовы да размоў з незадаволенымі[29][30], але дэманстранты адхілілі прапанову[31]. На наступны дзень улады паведамлі, што даюць дазвол на запланаваную агульнанацыянальную акцыю пратэсту 25 чэрвеня[32].
У дзень забастоўкі шматтысячны натоўп прарваў паліцэйскія барыкады і пранік у парламенцкі комплекс. Паліцыя адкрыла агонь баявымі патронамі. Пратэстоўцамі была падпалена частка будынкаў парламента[33]. На гэтым фоне стала вядома, што для падтрымання парадку на вуліцах будзе задзейнічана армія[34]. На настурны дзень прэзідэнт Уільям Рута заявіў, што не падпіша законапраект[35]. Нягледзячы на гэта, пратэстны рух працягнуўся[36][35]. Неўзабаве па ўсёй краіне прайшлі акцыі з заклікамі да адстаўкі Рута[37].
2 ліпеня ў Найробі адбыліся сутыкненні паміж паліцыяй і дэманстрантамі[8]. Пратэстоўцы забарыкадавалі Waiyaki Way, галоўную дарогу праз цэнтр Найробі, і кідалі камяні ў сілавікоў. Праваахоўнікі ўжылі супраць іх слезацечны газ[7][38][6]. 11 чэрвеня на дзяржаўным брыфінгу прэзідэнт Рута распусціў свой кабінет міністраў[39]. На наступны дзень студэнты-пратэстоўцы перакрылі галоўную шашу. Дэманстранты абвінавацілі паліцыю ў забойстве ўдзельнікаў пратэстаў[40]. 16 чэрвеня акцыі з патрабаваннем адстаўкі Рута прайшлі ў Найробі, Мамбасе, Кісуму і Элдарэце. Адбыліся сутычкі з сіламі бяспекі[41].
Ахвяры
[правіць | правіць зыходнік]Станам на 21 чэрвеня больш за 50 чалавек[42][43][44][45] загінулі і 230 пацярпелі[26][46].
Міжнародная рэакцыя
[правіць | правіць зыходнік]25 чэрвеня генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш заклікаў паліцыю і сілы бяспекі Кеніі «праяўляць стрыманасць», заявіўшы, што ён «глыбока заклапочаны» гвалтам з боку сілавікоў[34]. ЗША заклікалі да спакою, а 13 іншых краін, уключаючы Канаду, Германію і Вялікабрытанію, выказалі «асаблівае ўзрушэнне» падзеямі[47].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ "Protests in Kenya: Gen Z takes to the streets". Deutsche Welle. Архівавана з арыгінала 11 July 2024. Праверана 23 June 2024.
- ↑ Communist Party of Kenya (18 June 2024). "Unmasking Ruto's Betrayal and Mobilizing for Kenya's Sovereignty and Justice". Black Agenda Report. Архівавана з арыгінала 19 June 2024. Праверана 25 June 2024.
- ↑ Ochieng (20 June 2024). "Mass protests against Kenyan President Ruto's IMF-dictated Finance Bill". Архівавана з арыгінала 21 June 2024. Праверана 25 June 2024.
- ↑ Kenya Gazzette Supplement(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 June 2024. Праверана 26 June 2024.
- ↑ President Ruto directs Sh346 billion budget cut after Finance Bill rejection (англ.). Business Daily (28 чэрвеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 29 June 2024. Праверана 30 чэрвеня 2024.
- ↑ а б Tear gas, stones and flames as Kenya protesters say 'Ruto must go!' . Reuters (3 ліпеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 5 July 2024. Праверана 3 July 2024.
- ↑ а б Kenya police clash with protesters as tax bill unrest continues . Al Jazeera (2 ліпеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 2 July 2024. Праверана 3 July 2024.
- ↑ а б Protests continue in Kenya as some are now calling for the president to step down . Washington Times (2 ліпеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 2 July 2024. Праверана 3 July 2024.
- ↑ Finance Bill 2024 – Nairobi . Parliament of Kenya (13 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 14 June 2024. Праверана 21 June 2024.
- ↑ Finance Bill 2024 KPMG Analysis . KPMG (13 мая 2024). Архівавана з першакрыніцы 20 June 2024. Праверана 21 June 2024.
- ↑ Mathini, Alex; Mwangi, Lynet; Githanda, Samuel (20 September 2023). "Kenya: The Medium-Term Revenue Strategy". Архівавана з арыгінала 20 June 2024. Праверана 21 June 2024.
- ↑ Njuguna, Nyambura; Njugi, Frank (21 June 2024). "#RejectFinanceBill2024: The Political Awakening of Kenya's Gen Z". The Elephant. Архівавана з арыгінала 21 June 2024. Праверана 26 June 2024.
- ↑ "The rise of Africa's Gen Zs: From TikTok, X to the streets | Business News Africa". Financial Fortune Media [амерыканская англійская]. 22 June 2024. Архівавана з арыгінала 11 July 2024. Праверана 24 June 2024.
- ↑ "From TikTok To Teargas: How Social Media Fuelled Kenya's Massive Anti-Tax Protests". WeeTracker(англ.). 20 June 2024. Архівавана з арыгінала 21 June 2024. Праверана 24 June 2024.
- ↑ Mwaura, Job (22 June 2024). "Kenya protests: Gen Z shows the power of digital activism – driving change from screens to the streets". The Conversation [амерыканская англійская]. Архівавана з арыгінала 24 June 2024. Праверана 25 June 2024.
- ↑ Otieno, Otieno; Anyanzwa, James (22 June 2024). "Kenya anti-tax protests unveil youth verve that could change region's future politics". The EastAfrican(англ.). Архівавана з арыгінала 23 June 2024. Праверана 23 June 2024.
- ↑ "Kenya scraps some tax hike proposals as protesters rally in Nairobi". Al Jazeera(англ.). 18 June 2024. Архівавана з арыгінала 18 June 2024. Праверана 19 June 2024.
- ↑ Musambi, Evelyne (18 June 2024). "More than 200 arrested in Kenya protests over proposed tax hikes in finance bill". Associated Press(англ.). Архівавана з арыгінала 18 June 2024. Праверана 19 June 2024.
- ↑ Musau, Dennis (23 June 2024). "Amnesty calls for immediate release of all content creators arrested over Finance Bill demos". Citizen Digital [англійская]. Архівавана з арыгінала 11 July 2024. Праверана 26 June 2024.
- ↑ Obura, Fred (18 June 2024). "Parliamentary Committee Amends Finance Bill amid Protests in Nairobi". Kenyan Wall Street [амерыканская англійская]. Архівавана з арыгінала 21 June 2024. Праверана 20 June 2024.
- ↑ Omondi, Dominic (18 June 2024). "Finance Bill: MPs drop 'punitive' taxes as Kenyans protest". Business Daily(англ.). Архівавана з арыгінала 20 June 2024. Праверана 20 June 2024.
- ↑ "Occupy Parliament: Kenya protests go global as 'Football Twitter' shows support". Citizen Digital [англійская]. 20 June 2024. Архівавана з арыгінала 20 June 2024. Праверана 24 June 2024.
- ↑ "Kenya's anti-tax demos spread across cities and towns". Nation(англ.). 20 June 2024. Архівавана з арыгінала 24 June 2024. Праверана 26 June 2024.
- ↑ Ndege, Adonijah (20 June 2024). "BREAKING: Kenya's Finance Bill passes second reading despite protests". TechCabal [амерыканская англійская]. Архівавана з арыгінала 20 June 2024. Праверана 20 June 2024.
- ↑ Mwangi, Monicah; Kahinju, Jefferson (20 June 2024). "Police fire tear gas, water cannon at anti-tax protestors in Nairobi". Reuters. Праверана 26 June 2024.
- ↑ а б Holland, Hereward; Kahinju, Jefferson (21 June 2024). "One person killed, over 200 injured in Kenya anti-tax demonstrations". Reuters(англ.). Праверана 21 June 2024.
- ↑ Ogetta, Daniel (21 June 2024). "Seven days of rage declared over fatal shooting of anti-tax protester". Nation(англ.). Архівавана з арыгінала 24 June 2024. Праверана 24 June 2024.
- ↑ Madowo, Larry (24 June 2024). "Concerns over missing protesters as Kenya erupts in tax hike demonstrations". CNN(англ.). Архівавана з арыгінала 26 June 2024. Праверана 24 June 2024.
- ↑ "Kenya's Ruto ready for 'conversation' with protesters". RFI(англ.). 23 June 2024. Архівавана з арыгінала 23 June 2024. Праверана 23 June 2024.
- ↑ "Kenya's Ruto agrees 'for conversation' with protesters over tax hikes". Al Jazeera(англ.). 23 June 2024. Архівавана з арыгінала 23 June 2024. Праверана 23 June 2024.
- ↑ "Ruto Ready For 'Conversation' With Youth Protesters, Says Kenya's Presidency". Channels Television. 23 June 2024. Архівавана з арыгінала 23 June 2024. Праверана 23 June 2024.
- ↑ Mwaniki, Philip (24 June 2024). "'Go ahead, demonstrate but...' Govt allows Tuesday's planned nation-wide anti-Finance Bill protests". Citizen Digital [англійская]. Архівавана з арыгінала 25 June 2024. Праверана 24 June 2024.
- ↑ Ndungu, Tonny (25 June 2024). "Kenya protesters breach parliament barricade, enter compound". Citizen Digital [англійская]. Архівавана з арыгінала 25 June 2024. Праверана 25 June 2024.
- ↑ а б Madowo, Larry (25 June 2024). "Kenya's president calls protests 'treasonous' after police fire live rounds at demonstrators". CNN(англ.). Архівавана з арыгінала 26 June 2024. Праверана 26 June 2024.
- ↑ а б Busari, Stephanie; Kent, Lauren; Madowo, Larry (26 June 2024). "Kenyan President Ruto withdraws controversial finance bill following deadly protests". CNN(англ.). Архівавана з арыгінала 27 June 2024. Праверана 27 June 2024.
- ↑ Ogetta, Daniel (26 June 2024). "Ruto declines to sign Finance Bill 2024". Nation(англ.). Архівавана з арыгінала 26 June 2024. Праверана 26 June 2024.
- ↑ "Kenya protesters call for President Ruto's removal after tax bill dropped". Al Jazeera(англ.). 27 June 2024. Архівавана з арыгінала 28 June 2024. Праверана 28 June 2024.
- ↑ Tear gas and stones as protesters return to the streets across Kenya (англ.). The East African (2 ліпеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 3 July 2024. Праверана 3 ліпеня 2024.
- ↑ President Ruto fires all Cabinet Secretaries, Attorney General(нявызн.). Citizen Digital (11 ліпеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 11 July 2024. Праверана 11 ліпеня 2024.
- ↑ Kenya police boss resigns in latest fallout from deadly protests (англ.). Associated Press. Праверана 13 ліпеня 2024.
- ↑ Police in Kenya use tear gas to break up new protests calling for the president to resign (англ.). Associated Press. Праверана 16 ліпеня 2024.
- ↑ Musambi, Evelyne (26 June 2024). "The death toll rises to 22 a day after Kenyan protesters stormed parliament over plan to raise taxes". The Associated Press(англ.). Архівавана з арыгінала 26 June 2024. Праверана 26 June 2024.
- ↑ Lidigu, Leon (20 June 2024). "Finance Bill protests: One dead after being shot by police". Nation(англ.). Архівавана з арыгінала 20 June 2024. Праверана 21 June 2024.
- ↑ Muia, Wycliffe (20 June 2024). "New faces of protest – Kenya's Gen Z anti-tax revolutionaries". BBC. Архівавана з арыгінала 23 June 2024. Праверана 26 June 2024.
- ↑ Ombati, Cyrus (21 June 2024). "Finance Bill protests: One killed along Moi Avenue". The Star(англ.). Архівавана з арыгінала 22 June 2024. Праверана 26 June 2024.
- ↑ Nicholls, Catherine (25 June 2024). "5 people killed and dozens injured in Kenyan protests, rights groups say". CNN. Архівавана з арыгінала 11 July 2024. Праверана 25 June 2024.
- ↑ Egobiambu, Emmanuel. Kenya's Ruto Vows 'Full' Response After Deadly Anti-Tax Protests . Channels Television (25 чэрвеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 26 June 2024. Праверана 26 June 2024.