Пуханос альпійскі
Пуханос альпійскі | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
Baeothryon alpinum
| |||||||||||||||||||
|
Пуханос альпійскі[3][4] (Trichophorum alpinum ці Baeothryon alpinum) — від кветкавых раслін роду Пуханос (Trichophorum) сямейства Асаковыя (Cyperaceae).
Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Шматгадовая травяністая расліна шэра-зялёнага колеру, вышынёй да 25 см. Утварае дзярніну. Сцяблы шматлікія, тонкія, трохгранныя. Ніжняе лісце лускападобнае. Верхні ліст з кароткай пласцінкай. Колас мае даўжыню 5—8 см. Каласкі складаюцца з 2—3 двухполых кветак у пазухах спіральна размешчаных лускавінак. Калякветнік з 6 падоўжаных звілістых валаскоў, утвараючых негустую пухоўку. Плод — трохгранны арэшак.
Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]
Расце на сфагнавых балотах. Пры частковым асушэнні і на выпрацаваных тарфянішчах захоўваецца доўгі час і нават разрастаецца, асабліва пры паўторным забалачванні. Квітнее ў маі — чэрвені, пладаносіць ў жніўні. Размнажаюцца насеннем і вегетатыўна.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 132. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ БелЭн 2001.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Казлоўская Н. В. Пуханос // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 307—308. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Прохараў В. М. Пуханос // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 133. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Пухонос альпийский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Выявы
- Пуханос альпійскі ў Чырвонай кнізе Беларусі(недаступная спасылка)
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. III катэгорыя (VU) |