Рададэндран

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рададэндран

Рададэндран жоўты (Rhododendron luteum) (Турцыя)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rhododendron L., 1753

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  23700
NCBI  4346
EOL  38343
GRIN  g:10404
IPNI  14859
FW  157353

Рададэ́ндран[3] (Rhododendron), Ружанéчнiк — род кветкавых раслін сямейства верасовых.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Вечназялёныя і лістападныя кусты, радзей невялікія дрэвы. Лісце чаргаванае, суцэльнае. Кветкі буйныя, часта яркія, у шчыткападобных або парасонападобных суквеццях. Плод — каробачка.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Адрозніваецца больш за 600 (па іншых звестках да 1300) відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я. На Беларусі рададэндран жоўты (Rhododendron luteum) трапляецца ў падлеску хваёвых лясоў, утварае зараснікі; з інтрадукаваных відаў найбольш пашыраны рададэндран даурскі (Rhododendron dauricum), рададэндран Ледэбура (Rhododendron ledebourii) і рададэндран японскі (Rhododendron molle japonicum).

Значэнне і выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Шмат сартоў і садовых форм вырошчваецца ў парках, альпінарыях, аранжарэях і пакоях (азаліі).

Некаторыя віды — меданосы, але паколькі ўсе часткі раслін атрутныя[4], то і іх мёд часта мае таксічнае ўздзеянне. Дэкаратыўныя расліны.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 110. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Сергей Бесараб Ядовитые декоративные растения в саду и огороде. Справочник // Хабр — habr.com, 23 ліпеня 2021, 14:58

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Рододендрон: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)