Перайсці да зместу

Рамана Гвардзіні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рамана Гвардзіні
ням.: Romano Guardini
Дата нараджэння 17 лютага 1885(1885-02-17)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 кастрычніка 1968(1968-10-01)[3][1][…] (83 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці каталіцкі святар, пісьменнік, багаслоў, выкладчык універсітэта, філосаф
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рамана Гвардзіні (італ.: Romano Guardini; 17 лютага 1885, Верона1 кастрычніка 1968, Мюнхен) — нямецкі філосаф і каталіцкі багаслоў італьянскага паходжання.

У 1886 сям'я перасялілася ў Майнц. Вучыўся хіміі, затым эканоміцы, выбраў багаслоўе. Вывучаў тэалогію ў Фрайбургу. Прыняў святарскі сан у 1910 годзе, абараніў магістрскую дысертацыю па тэалогіі Банавентуры (1915 г.). Лідар руху каталіцкай моладзі, уплывовы грамадска-рэлігійны дзеяч эпохі. Прыват-дацэнт у Боне (1921), ардынарны прафесар філасофіі рэлігіі ў Берліне (1923). Быў адхілены нацыстамі ад выкладання, пазбаўлены прафесарскага звання (1939). Вярнуўся ва ўніверсітэт у 1945 годзе, выкладаў у Цюбінгене (1946) і ў Мюнхене (1949), выйшаў у адстаўку ў 1962. Да канца дзён прымаў актыўны ўдзел у жыцці царквы.

Зноскі

  1. а б Romano Guardini // Brockhaus Enzyklopädie
  2. Romano Guardini // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
  3. Гвардини Романо // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. а б Гвардини Романо // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  • Mahr G. Romano Guardini. Berlin: Colloquium-Verlag, 1976.
  • Balthasar H.U. von. Romano Guardini: riforma dalle origini. Milano: Jaca Book, 2000
  • Acquaviva M. Il concreto vivente: l’antropologia filosofica e religiosa di Romano Guardini. Roma: Città nuova, 2007