Расмацкае балота
Выгляд
Расмацкае балота | |
---|---|
Размяшчэнне | усход Кіраўскага раёна |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Плошча | 2,06 км² |
Расма́цкае балота — вярховае балота на паўночным усходзе Кіраўскага раёна, у вадазборы р. Друць. Плошча балота складае 206 га, у межах прамысловага паклада 162 га. Сярэдняя глыбіня торфу 1,8 м, ступень распаду 29 %, попельнасць 5 %. На 1 студзеня 1984 года запасы торфу 0,4 млн т. Мае значныя запасы бітумінознага торфу, уваходзіць у склад Клічаўскай базы бітумнай сыравіны. Балота ў натуральным стане пад рэдкім хваёвым лесам.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Расмацкае балота // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.