Растаропша плямістая |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Від: | Растаропша плямістая |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Silene marianum
|
|
Растаропша плямістая[3], Калючкі[4] (Silybum marianum) — від травяністых раслін з роду Растаропша (Silybum) сямейства Астравыя (Asteraceae).
Распаўсюджаная ў цэнтральнай і паўднёвай паласе еўрапейскай часткі СНД, на Каўказе, у паўднёвай частцы Заходняй Сібіры, у Сярэдняй Азіі, у Заходняй Еўропе, Малой Азіі, Паўночнай Афрыцы і паўднёвай частцы Аўстраліі. Ва Украіне расце як пустазелле на палях, уздоўж дарог, на пустках, сметніках і сухіх месцах.
Асноўныя біялагічна актыўныя злучэнні растаропшы плямістай — флавалігнаны[5]. Гэта прыродныя фенолы, якія складаюцца з флаваноіднай часткі і астатку лігнану. Экстрагаваныя з расліны флавалігнаны маюць назву сілімарын. Акрамя флавалігнанаў у ім прысутнічаюць 20-35 % тлустых кіслот (60 % ліналенавай, 30 % алеінавай, 9 % пальміцінавай кіслаты) і флаваноід таксіфалін. У складзе сілімарына прысутнічае мноства блізкароднасных флавалігнанаў — сілібін A, сілібін B, ізасілібін A, ізасілібін B, сілікрысцін, ізасілікрысцін, сілідзіянін, сіландрын, сілігермін, сілімон і інш. Калі гэтую сумесь яшчэ далей раздзяляць, то атрымоўваецца амаль чысты сілібін або сілібінін. За асноўную антыаксідантную актыўнасць растаропшы адказвае не першы па долі ў агульным аб’ёме флавалігнан, а другі — сілікрысцін[6]. Ён ёсць у сілімарыне, але адсутнічае ў ачышчаных экстрактах, дзе толькі сілібін і сілібінін.
Часта культывуецца на гародах як дэкаратыўная і лекавая расліна.
Даследаванні паказваюць яе пазітыўны ўплыў на людзей з гепатытам і цырозам печані. Абараняе клеткі печані ад пашкоджанняў і пранікнення таксічных рэчываў, выводзіць ўжо наяўныя таксіны, стымулюе выпрацоўку пратэіна і актывізуе працу ДНК і РНК. Парашок растаропшы дадаюць да ежы, або ўжываюць у выглядзе гарбаты[7] З растаропшы вырабляюць папулярны лекавы сродак «карсіл».[8]
З растаропшы робяць алей.[9]
Зноскі