Рудольф Гейдэнгайн
Рудольф Гейдэнгайн | |
---|---|
ням.: Rudolf Heidenhain[1] | |
Дата нараджэння | 29 студзеня 1834[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 кастрычніка 1897[2][3][…] (63 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Heinrich Jakob Heidenhain[d][1] |
Дзеці | Марцін Гейдэнгайн, Lothar Heidenhain[d] і Arthur Heidenhain[d] |
Род дзейнасці | фізіёлаг, выкладчык універсітэта, урач |
Навуковая сфера | фізіялогія[6] |
Месца працы |
|
Навуковая ступень | доктар медыцыны[d][1] і прафесар[1] (1857) |
Альма-матар |
|
Вядомыя вучні | Eduard von Rindfleisch[d] і Albert Wojciech Adamkiewicz[d] |
Член у | |
Узнагароды |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рудольф Петэр Генрых Гейдэнгайн (29 студзеня 1834, Марыенвердэр — 13 кастрычніка 1897, Брэслау) — нямецкі фізіёлаг і гістолаг. Прафесар універсітэта ў Брэслау (з 1859). У 1856 Гейдэнгайн устанавіў уплыў сілы пастаяннага току на эфект раздражнення ім рухальных нерваў. Аналізуючы т. зв. тонаматорны феномен — павольнае танічнае скарачэнне мышц языка з перарэзаным рухальным нервам пры раздражненні перыферычнага канца адчувальнага язычнага нерва, - Гейдэнгайн паказаў, што ён абумоўлены пабочным дзеяннем сасудапашырэння. Адкрыў тармозячы ўплыў раздражнення пэўных кропак кары вялікіх паўшар'яў на шкілетную мускулатуру. Выявіў залежнасць цеплаўтварэння ў мышцах ад умоў іх дзейнасці - кровазвароту, нагрузкі, інтэнсіўнасці раздражнення і інш; зарэгістраваў вылучэнне цяпла пры адзіночным мышачным скарачэнні. Устанавіў актыўную ролю нырачнага эпітэлія ва ўрынаўтварэнні і адпаведных клетачных элементаў арганізма - у лімфаўтварэнні і ўсмоктванні з кішак. Сын — Марцін Гейдэнгайн.
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р Pagel J. Heidenhain, Rudolf Peter Heinrich // Biographisches Jahrbuch und Deutscher Nekrolog / Hrsg.: A. Bettelheim — B. — Т. 2, 1897. — S. 75–76.
- ↑ а б Rudolf Peter Heinrich Heidenhain // Who Named It? Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Rudolf Peter Heinrich Heidenhain // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ www.accademiadellescienze.it
- ↑ а б www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ https://www.leopoldina.org/mitgliederverzeichnis/mitglieder/member/Member/show/rudolf-heidenhain/ Праверана 4 кастрычніка 2021.
- Нарадзіліся 29 студзеня
- Нарадзіліся ў 1834 годзе
- Памерлі 13 кастрычніка
- Памерлі ў 1897 годзе
- Памерлі ва Уроцлаве
- Выкладчыкі Гале-Вітэнбергскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Уроцлаўскага ўніверсітэта
- Дактары медыцыны
- Прафесары
- Выпускнікі Кёнігсбергскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Гале-Вітэнбергскага ўніверсітэта
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Леапальдзіны
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Акадэміі дэі Лінчэі
- Члены Прускай акадэміі навук
- Кавалеры ордэна Чырвонага арла 2-й ступені
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Марыенвердэры
- Фізіёлагі Германіі
- Гістолагі Германіі
- Нарадзіліся ў Квідзыне
- Выкладчыкі Берлінскага ўніверсітэта
- Рэктары Уроцлаўскага ўніверсітэта
- Нарадзіліся ў Паморскім ваяводстве