Рыгор Астапеня
Рыгор Астапеня | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 красавіка 1990 (34 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | палітолаг |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі |
Альма-матар |
Рыгор Яўгенавіч Астапеня (нар. 14 красавіка 1990, Салігорск) — беларускі палітолаг. Заснавальнік і дырэктар па даследаваннях Цэнтра новых ідэй[1], дырэктар «Беларускай ініцыятывы» ў Chatham House[2]. Атрымаў доктарскую ступень (PhD) па паліталогіі ў Варшаўскім універсітэце.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся і гадаваўся ў Салігорску.
Вучоба
[правіць | правіць зыходнік]У 2008 годзе скончыў школу № 4 з паглыбленным вывучэннем англійскай мовы.
У 2008—2011 гадах навучаўся на бакалаўрыяце на факультэце паліталогіі Універсітэту Марыі-Кюры Складоўскай у Любліне.
У 2011—2013 гадах навучаўся ў магістратуры факультэта журналістыкі і паліталогіі Варшаўскага ўніверсітэта.
У 2013—2018 гадах навучаўся ў дактарантуры факультэта журналістыкі і паліталогіі Варшаўскага ўніверсітэта, абараніўся дысертацыю на тэму замежнай палітыкі Беларусі.
У 2019—2020 гадах навучаўся ў Акадэміі лідарства ў міжнародных справах каралевы Лізаветы II[2].
Грамадская і прафесійная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У 2012 годзе стварыў сайт «Ідэя», які пазней ператварыўся у Цэнтр новых ідэй і дагэтуль працуе ў ім.
У 2012—2017 гадах працаваў аналітыкам, а пазней дырэктарам па развіцці ў Цэнтры Астрагорскага.
Ад 2019 года працуе ў Каралеўскім інстытуце міжнародных спраў (вядомым таксама як Chatham House ).
Часта выступае на мерапрыемствах, прысвечаных беларускай палітыцы. Яго аналіз і каментары з’явіліся ў розных СМІ і аналітычных цэнтрах, уключаючы Washington Post, Guardian, BBC World Service, CNN, Euronews, Monocle Radio , Еўрапейскі савет па міжнародных адносінах і Carnegie Europe .
У 2024 годзе завочна асуджаны ў Беларусі да 10 гадоў пазбаўлення волі па справе «аналітыкаў Святланы Ціханоўскай»[3].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З’яўляецца аўтарам і суаўтарам шматлікіх даследаванняў і публікацый у СМІ і аналітычных цэнтрах па тэмах палітычнага развіцця Беларусі і беларускай знешняй палітыкі. Найважнейшыя з іх:
- Belarus before the election (Carnegie Europe, 2015).
- Belarus and the Eurasian Economic Union: The view from Minsk (European Council of Foreign Relations, 2015).
- Belarus-Russia relations after the Ukraine conflict (Ostrogorski Centre, 2016).
- Belarus-Lithuania relations: common interests and the nuclear dispute (Ostrogorski Centre, 2018).
- Tożsamość międzynarodowa Białorusi (Uniwersytet Warsawski, 2018).
- Рэйтынг беларускіх гарадоў (Цэнтр новых ідэй, 2019).
- Will Russia try to occupy Belarus? (Washington Post, 2019).
- Lukashenka’s commitment to Belarusian sovereignty is overstated (Chatham House, 2020).
- What Belarusians Think About Their Country’s Crisis (Chatham House, 2020).
- Why the Corrupt President of Belarus Deserves Sanctions (The Telegraph, 2020).
- Рэгулярны маніторынг грамадскага меркавання Беларусь (Chatham House, з 2020).
- Is Neutrality Possible for Belarus? (Цэнтр новых ідэй, 2021).
- Why the Belarusian Revolution Has Stalled (Chatham House, 2021).
- Lukashenko is dragging Belarus closer to a war that most of its citizens don’t want (The Guardian, 2022).
- The Degradation of Belarusian Foreign Policy: A Proposed Course Correction (Цэнтр новых ідэй, 2022).