Перайсці да зместу

Рычард Пайпс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рычард Пайпс
польск.: Ryszard Pipes
англ.: Richard Pipes
Дата нараджэння 11 ліпеня 1923(1923-07-11)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 мая 2018(2018-05-17)[2][3] (94 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Даніель Пайпс[d]
Род дзейнасці гісторык, пісьменнік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера гісторыя[4]
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Crane Brinton[d] і Michael Karpovich[d]
Член у
Прэміі
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рычард Пайпс (англ.: Richard Pipes; 11 ліпеня 1923 — 17 мая 2018) — польскі і амерыканскі гісторык, спецыялізаваўся на гісторыі Расіі[5].

Нарадзіўся ў 1923 годзе ў Цешыне (Польшча) у яўрэйскай сям’і. У 1939 сям’я збегла ад нацыстаў спачатку ў Італію, а затым у ЗША.

Рычард Пайпс займаўся гісторыяй Расіі і быў адным з самых вядомых замежных спецыялістаў па гісторыі Расіі пачатку XX стагоддзя. Ён напісаў, у прыватнасці, класічную кнігу «Руская рэвалюцыя».

Акрамя акадэмічнай працы і адукацыі, Пайпс быў членам Team B, створанай уладамі ЗША ў 1976 годзе для ацэнкі пагрозы з боку Савецкага Саюза адначасова з ЦРУ. У пачатку 1980-х ён быў дарадцам прэзідэнта ЗША Рональда Рэйгана.

Памёр у ЗША ва ўзросце 94 гадоў.

Зноскі

  1. Richard Pipes // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Nie żyje prof. Richard Pipes — 2018. Праверана 17 мая 2018.
  3. Richard Pipes, Historian of Russia and Reagan Aide, Dies at 94 // The New York Times / J. KahnManhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2018. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 18 мая 2018.
  4. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  5. nashaniva.by