Саліна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Саліна
італ. Isola di Salina
Знешні выгляд
Знешні выгляд
Характарыстыкі
Плошча26,38 км²
Насельніцтва2 500 чал.
Шчыльнасць насельніцтва94,77 чал./км²
Размяшчэнне
38°33′49″ пн. ш. 14°50′16″ у. д.HGЯO
АкваторыяТырэнскае мора
Краіна
Саліна (Італія)
Саліна
Саліна
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Саліна (італ.: Isola di Salina) — востраў у групе Ліпарскіх астравоў. Уваходзіць у склад Італіі. Агульная плошча — 26,38 км². Насельніцтва (2009 г.) — 25 00 чал.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Саліна знаходзіцца ў 4 км на паўночны захад ад Ліпары, найбуйнейшага вострава Ліпарскіх астравоў. Даўжыня з захаду на ўсход — 6,67 км. Найбольшая шырыня — 5,5 км. Мае вулканічнае паходжанне. Апошні раз вулканы вострава вывяргаліся каля 13 тысяч гадоў таму. Рэльеф гарысты. Найвышэйшы вулкан Монтэ-Фоса дасягае 961 м. Другі па вышыні вулкан — Монтэ-дэль-Поры (860 м). Паміж імі месціцца глыбокая рашчыліна, запоўненая ў старажытнасці лававымі струмянямі. На паўднёвым захадзе здаўна вядзецца здабыча солі.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Саліна вылучаецца сярод іншых Ліпарскіх астравоў дастатковай колькасцю крыніц прэснай вады. Схілы гор пакрыты лясамі і зараснікамі хмызнякоў. Тут сустракаюцца каля 400 відаў раслін, у тым ліку таполі, каштаны, масліны, папараці, апунцыя і інш. Фаўна прадстаўлена птушкамі, дробнымі сысунамі і паўзунамі.

Схілы найвышэйшых гор вострава абвешчаны запаведнымі. Падобна іншым Ліпарскім астравам, Саліна ўваходзіць у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Саліна быў населены ў антычны перыяд. Знойдзены рэшткі старажытнагрэчаскага паселішча і старажытнарымскія могілкі. У сярэднявеччы некаторы час кантраляваўся арабамі, якія здабывалі тут соль. Пасля ўваходжання ў склад Сіцылійскага каралеўства быў пакінуты насельнікамі.

Зноў населены толькі ў XVIII ст. У 1867 г. атрымаў самакіраванне. У 1909 г. падзелены на тры камуны. З 2007 г. на востраве арганізуецца фестываль дакументальнага кіно.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Саліна падзелены на тры камуны — Санта-Марыя, Мальфа і Рынела. Асноўныя порты — Санта-Марыя і Рынела. Галоўныя галіны эканомікітурызм і сельская гаспадарка. Тут вырошчваюць вінаград, масліны, гародніну. Саліна славіцца мясцовым салодкім сортам віна. Штогод арганізуецца свята каперсаў, якія астравіцяне лічаць лепшымі ў свеце.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]