Перайсці да зместу

Сандра Бацічэлі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сандра Бацічэлі
італ.: Sandro Botticelli
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні Алесандра дзі Марыяна дзі Вані Філіпепі
Дата нараджэння каля 1445[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 мая 1510[3][4][…]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, рысавальнік, архітэктурны чарцёжнік, фрэскіст
Месца працы
Жанр партрэт[9][6], гістарычны жывапіс[9][6], рэлігійны жывапіс[d][9], алегорыя[d][6], міфалагічны жывапіс[d][6] і рэлігійнае мастацтва[d][6]
Мастацкі кірунак адраджэнне
Вядомыя працы «Вясна»
«Нараджэнне Венеры»
Заступнікі Ларэнца Медычы
Уплыў Філіпа Ліпі[10] і Андрэа дэль Верок’я
Уплыў на прэрафаэлітызм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сандра Бацічэлі (італ.: Sandro Botticelli, сапраўднае імя Алесандра ды Марыяна ды Вані Філіпепі італ.: Alessandro di Mariano di Vanni Filipepi); 1 сакавіка 1445, Фларэнцыя — 17 мая 1510) — італьянскі жывапісец, прадстаўнік тасканскай школы жывапісу ранняга Адраджэння.

Вучыўся ў Філіпа Ліпі. Раннія работы вызначаліся яснай прасторавай пабудовай, дакладным малюнкам, увагай да бытавых дэталяў. 3 канца 1470-х г. быў набліжаны да двара Медычы і гуманістычных колаў Фларэнцыі. Творчасць Сандра Бацічэлі мае рысы адухоўленасці, арыстакратычнай вытанчанасці. У карцінах «Вясна» (каля 1477—1478), «Нараджэнне Венеры» (каля 1483—1484) і інш. стварыў паэтычна абагульненыя, гарманічныя вобразы, поўныя светлага летуцення. Далікатнасць фігур, лёгкія трапяткія лінейныя рытмы, празрыстасць фарбаў ствараюць атмасферу элегічнага смутку. У партрэтах з выключнай тонкасцю і вастрынёй раскрыў складаныя нюансы ўнутранага стану чалавека. На яго творчасць значна паўплывалі сацыяльныя перамены ў Фларэнцыі ў 1490-я г., што выявілася ў павышаным драматызме і экспрэсіі вобразаў, маралізатарстве і рэлігійнай экзальтацыі («Святы Себасцьян», 1474; «Пакланенне вешчуноў», 1477; «Паклёп», пасля 1495; «Сцэны з жыцця св. Зіновія», каля 1505; фрэскі «Святы Аўгусцін», 1480; серыя фрэсак з жыцця Майсея і Хрыста ў Сіксцінскай капэле Ватыкана, 1481—1482; малюнкі да «Боскай камедыі» Дантэ, 1492—1497).

Зноскі

  1. а б Lightbown R. W. Sandro Botticelli / Italian painter / Also known as: Alessandro di Mariano Filipepi // Encyclopædia Britannica
  2. а б Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 1998.
  3. Artnet — 1998. Праверана 16 красавіка 2018.
  4. Sandro Botticelli // AGORHA — 2009. Праверана 13 лютага 2020.
  5. Union List of Artist Names — 2018. Праверана 25 кастрычніка 2018.
  6. а б в г д е RKDartists
  7. Florence and its Painters: From Giotto to Leonardo da Vinci, Florenz und seine Maler: Von Giotto bis Leonardo da Vinci — С. 20.
  8. mutualart.com — 2008.
  9. а б в Union List of Artist Names
  10. Schumacher A. Florence and its Painters: From Giotto to Leonardo da Vinci, Florenz und seine Maler: Von Giotto bis Leonardo da Vinci — С. 20.