Андрэа дэль Верок’я

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэа дэль Верок’я
італ.: Andrea del Verrocchio
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні Andrea di Michele Cioni
Дата нараджэння каля 1435[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 кастрычніка 1488[4][5][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, ювелір, скульптар, carver, архітэктар, музыкант, архітэктурны чарцёжнік, bronze sculptor
Месца працы
Жанр партрэт[6][7], рэлігійнае мастацтва[d][6][7], ню[7], фігурка[d][7] і анімалістыка[7]
Мастацкі кірунак Італьянскі Рэнесанс і Адраджэнне[6][8]
Заступнікі Медычы
Уплыў Giuliano Verrochi[d] і Данатэла
Уплыў на Леанарда да Вінчы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Андрэа дэль Верок’я, Мадонна

Андрэа дэль Верок’я (італ.: Andrea del Verrocchio, сапраўднае імя італ.: Andrea di Michele Cioni — Андрэа ды Мікеле Чоні; 1435 ці 1436, Фларэнцыя — 7 кастрычніка 1488) — італьянскі скульптар, жывапісец і ювелір ранняга Адраджэння.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў ювеліра Верок’я, імя якога ўзяў сабе. Зазнаў уплыў Дэзідэрыа да Сетыньяна  (руск.) і А. Палаёла  (руск.). Майстэрня Верок’я ў Фларэнцыі была цэнтрам мастацкага жыцця.

У эпоху Ранняга Адраджэння мастакі працавалі амаль выключна па заказах. Вось чаму ў гэты час і была гэтакай вялікай роля мецэнатаў. Гэтая практыка асабліва распаўсюдзілася ў Фларэнцыі XV стагоддзя, дзе мастацкія майстэрні ажыццяўлялі любыя пажаданні заступнікаў (вытворчасць посуду, архітэктурныя праекты і многае іншае). Вучань, які жадаў стаць мастаком, спачатку паступаў чаляднікам да майстра і толькі пасля шасці гадоў навучання мог заснаваць ўласную майстэрню. Андрэа дэль Верок’я спецыялізаваўся на скульптуры, але часам звяртаўся і да жывапісу. З яго майстэрні выйшлі Леанарда да Вінчы, П. Перуджына і Сандра Бацічэлі.

Верок’я славіўся непераўзыдзеным дэкаратарам і рэжысёрам прыдворных святкаванняў. Гэтыя практычныя навыкі, успрынятыя ад настаўніка, спатрэбіліся Леанарда ў будучыні.

У 1482 годзе Верок’я з’ехаў у Венецыю для працы над коннай статуяй кандацьера Барталамеа Калеоне. Мастак памёр там у 1488 годзе, не завяршыўшы распачатую статую  (італ.).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Выканаў шэраг твораў на заказ сям’і Медычы (надмагілле Джавані і П’ера Медычы  (руск.), 1472; статуя «Давід  (італ.)», 1473—1475; «Дама з кветкамі  (італ.)», бюст Джуліяна Медычы, абедзве каля 1475), якія вылучаюцца арыстакратычнай вытанчанасцю, крохкай гармоніяй ліній і аб’ёмаў. Аўтар кампазіцыі «Нявер’е Фамы» (1476—1483) на фасадзе будынка Арсанмікеле ў Фларэнцыі, помніка кандацьеру Барталамеа Калеоне (1479—1483) у Венецыі. Жывапіс Верок’я вызначаецца дакладнасцю малюнка, дасканалай мадэліроўкай формаў, панарамнасцю пейзнажных фонаў («Мадонна», каля 1470; «Хрышчэнне  (руск.)», пасля 1470, у сааўтарстве з Леанарда да Вінчы).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]