Перайсці да зместу

Свята-Мікалаеўская царква (Благавічы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Мікалаеўская царква
53°50′04″ пн. ш. 30°50′35″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Благавічы
Канфесія Праваслаўе
Епархія Магілёўская і Мсціслаўская
Благачынне Чавускае
Архітэктурны стыль эклектыка
Дата пабудовы 1903 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000544шыфр 513Г000544
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свя́та-Мікала́еўская царква́ — мураваны праваслаўны храм на ўсходняй ускраіне вёскі Благавічы Чавускага раёна Магілёўскай вобласці.

Царква была пабудавана ў другой палове XIX стагоддзя з цэглы на месцы храма 1797 года. У 1887 годзе пры ёй адкрыта царкоўнапрыходская школа. Царква перабудавана ў сярэдзіне 1960-х гадоў пад сялянскі клуб. У канцы XX стагоддзя адноўлена.

Помнік эклектычнай архітэктуры з рысамі позняга класіцызму і псеўдарускага стылю. Крыжападобную планіровачную форму храма фарміруюць аднолькавыя па вышыні прытвор, трапезная, кубападобная малітоўная зала, бакавыя прыдзелы, паўкруклая апсіда з акруглымі рызніцамі. Над сяродкрыжжам узведзены нізкі васьмігранны барабан пад пакатым гранёным шатром, завершаным цыбулепадобным купалам. Над прытворам раней узвышалася шатровая званіца. Галоўны і бакавыя (у пазухах аб'ёмаў) уваходы аформлены арачнымі парталамі з трохвугольнымі франтонамі. Атынкаваныя фасады апяразаны прафіляваным карнізам з гарадковым фрызам, крапаваны вуглавымі шырынкавымі лапаткамі і паўкалонкамі. Прамавугольныя аконныя праёмы аформлены трохвугольнымі сандрыкамі, арачныя аконныя праёмы — архівольтамі. Унутры памяшканні аб'яднаны з цэнтральнай малітоўнай залай шырокімі арачнымі прасветамі, апсіду вылучае двух'ярусны драўляны іканастас.