Перайсці да зместу

Свята-Мікалаеўская царква (Ляхаўцы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Свята-Мікалаеўская царква
51°48′23,55″ пн. ш. 24°11′17,19″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Ляхаўцы
Канфесія Беларуская Праваслаўная Царква
Епархія Брэсцкая і Кобрынская епархія
Архітэктурны стыль беларускае народнае дойлідства
Дата пабудовы 1835 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Ляхаўцы Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці.

На могілках. Пабудавана ў 1835 г. з дрэва[1].

Помнік народнага дойлідства. Вырашана чатырохсценным зрубам пад вальмавым бляшаным дахам, вільчык якога завершаны фігурным двух'ярусным цыбулепадобным купалам. Лучковы цяслярскай работы ўваходны праём арганізаваны ў прыбудаваным нізкім прытворы пад двухсхільным дахам з крыжам на вільчыку.

Нараджэнне Багародзiцы. Маларыцкі майстар. 1648—1650. НММ РБ

У 1830-я гг. выкананы іканастас. Абразы 17 — 18 ст.: «Барыс і Глеб», «Узнясенне» (1783), «Тайная вячэра», «Зняцце з крыжа», «Маленне Іакіма і Анны» і «Георгій Перамоганосец» (1797).

З царквы паходзіць самая ранняя з вядомых у Беларусі выяў «Нараджэння Маці Божай», якая спалучае традыцыйны варыянт іканаграфіі з фігурай праведнай Ганны, дзеў з дарункамі і сцэнай абмывання нованароджанай Марыі і сцэну «Ласканне Багародзіцы»[2]. Аўтар іконы — Маларыцкі майстар, якога адносяць да Заходнепалескай іканапіснай школы.

Зноскі

  1. НГАБ у г. Гродна, ф. 1, Воп.19, спр.1004, арк. 9 — 29.
  2. Православие на Малоритчине Архівавана 27 ліпеня 2018. (руск.)
  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.