Свята-Троіцкая царква (Ельск)
Праваслаўны храм | |
Свята-Троіцкая царква | |
---|---|
51°48′12″ пн. ш. 29°09′07″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Ельск |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Тураўская епархія |
Архітэктурны стыль | Беларускае народнае дойлідства |
Будаўніцтва | 1769—1780 гады |
Сайт | troitca.cerkov.ru |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Троіцкая царква — праваслаўная царква ў Ельску. Помнік драўлянага дойлідства.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў 1769—1780 гг. у г. Ельск (вул. Ленінская, 3). Мае рысы стылю класіцызму. У 1870—1871 гг. да бабінцу прыбудаваная званіца (васьмярык на двух чацверыках), завершаная высокім шатром.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Пяцізрубны крыжова-купальны храм. Цэнтральны васьмігранны зруб (даўжыня 23 м, шырыня 14 м, вышыня 11,8 м) завершаны масіўным светлавым васьмерыком з купальным пакрыццём. Прамавугольны бабінец, гранёныя алтарныя і бакавыя зрубы накрытыя пакатымі двухсхільнымі дахамі з вальмамі на тарцах. Сцены вертыкальна ашаляваныя дошкамі з нашчыльнікамі і прарэзаныя вокнамі з паўцыркульнымі завяршэннямі.
Інтэр’ер
[правіць | правіць зыходнік]У інтэр’еры дамінуе двухсветлавая прастора сяродкрыжжа, перакрытая гранёным шатровым скляпеннем. У яе шырокімі прасветамі адкрываюцца бакавыя памяшканні. Над бабінцам размешчаны хоры. Апсіда вылучана драўляным іканастасам.
У 1939—1941 гг. царква была зачынена, зараз дзейнічае. Помнік рэспубліканскага значэння.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Е́льская Тро́іцкая царкваЕ́льская // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 388. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. — 2000 экз. — ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Свята-Троіцкая царква (Ельск) на Вікісховішчы |
- Свята-Троіцкая царква (Ельск) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Троіцкая царква (Ельск) на сайце Radzima.org
- Свята-Троіцкая царква (Ельск) на сайце Глобус Беларусі (руск.)