Себасцьян Салгаду
Себасцьян Салгаду | |
---|---|
парт.: Sebastião Ribeiro Salgado | |
Дата нараджэння | 8 лютага 1944[1][2][…] (80 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Lélia Wanick Salgado[d] |
Дзеці | Juliano Ribeiro Salgado[d] |
Род дзейнасці | фотакарэспандэнт, мастак, фатограф |
Вучоба | |
Член у | |
Узнагароды |
Hasselblad Award[d] (1989) Dr. Erich Salomon Prize[d] (1988) Oskar Barnack Award[d] (1984) Oskar Barnack Award[d] (1991) Alfred Eisenstaedt Awards for Magazine Photography[d] (1998) прэмія Люсі[d] (2004) Прэмія міру кнігагандляроў Германіі (20 кастрычніка 2019) Crystal Award[d] (2021) Імператарская прэмія (2021) |
Сайт | amazonasimages.com (англ.) |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Себасцьян Рыбейру Салгаду (парт.: Sebastião Ribeiro Salgado; нар. 8 лютага 1944, Айморэс) — бразільскі фатограф, прадстаўнік дакументальнай фатаграфіі , адзін з найбуйнейшых фотажурналістаў свету.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Салгаду нарадзіўся 8 лютага 1944 года ў бразільскім муніцыпалітэце Айморэс штат Мінас-Жэрайс і правёў дзяцінства на фазэндзе сваіх бацькоў. 1967 скончыў эканамічны факультэт Універсітэта Сан-Паўлу і ажаніўся з піяністкай Лейлай Дэлуіз Ванік . Працаваў па спецыяльнасці, па даручэнні Сусветнага банка часта бываў у Афрыцы, дзе ўпершыню пачаў фатаграфаваць. З 1973 года сфакусаваў сваю дзейнасць на фатаграфіі ў якасці рэпарцёра. У 1979 годзе быў прыняты ў агенцтва «Magnum Photos ». У 1994 годзе выйшаў з яго, каб сумесна з жонкай Лейлай Ванік заснаваць у Парыжы ўласнае агенцтва «Amazonas Images». Сальгаду актыўна працуе над уласнымі фотапраектамі, ён публікуе аўтарскія фотакнігі, такія як «Іншая Амерыка», «Рабочыя», «Мігранты», «Генезіс».
Пачынаючы з 2004 года Салгаду працуе над праектам Genesis. У рамках гэтага праекта фатограф дакументуе яшчэ некранутыя чалавекам і цывілізацыяй ландшафты, іх флору і фаўну. Пасля дзевяці гадоў працы над гэтым праектам Музей натуральнай гісторыі ў Лондане ў 2013 годзе прадставіў падборку з 250 фатаграфій і апублікаваў ілюстраваную кнігу вялікага фармату, над дызайнам якой працавала жонка Салгаду Лейла.
У 1998 годзе пасля вяртання з Руанды ў Бразілію ўбачыўшы, што тыя месцы, якія падчас яго дзяцінства былі лесам з густой расліннасцю і багатым жывёльным светам, ператварыліся ў пустыню, Салгаду вырашыў вырасціць лес нанова. Муж і жонка Салгаду заснавалі «Інстытут зямлі», які быў закліканы аднавіць і захаваць унікальныя расліны трапічных лясоў Бразіліі, у выніку чаго было высаджана 2,5 млн відаў дрэў атлантычнага лесу на плошчы 600 гектараў. У гэтым пустынным рэгіёне быў адноўлены былы клімат і водны баланс. Гэтыя землі Салгаду падарыў народу Бразіліі, заснаваўшы тут нацыянальны парк[6].
Салгаду таксама падтрымлівае кампанію праваабарончай арганізацыі Survival International па абароне індзейцаў Ава ў Бразіліі, якія пакутуюць ад незаконнай высечкі лесу ў рэгіёне іх пражывання.
Салгаду наведаў у якасці фатографа больш за 120 краін. Жыве ў Парыжы.
Фільм «Соль Зямлі»
[правіць | правіць зыходнік]Вім Вендэрс, які вывучаў творчасць знакамітага фатографа на працягу 25 гадоў, зняў сумесна з сынам Себасцьяна, бразільскім рэжысёрам і аператарам Джуліяна Рыбейру Салгаду , фільм «Соль Зямлі». Спецыяльна для фільма была распрацавана ўнікальная тэхналогія на базе камеры-абскуры: Себасцьян Салгаду сядзіць перад экранам, дзе адлюстроўваюцца яго фатаграфіі, адразу за гэтым экранам знаходзіцца відэакамера, а паміж імі ўстаноўлена напаўпразрыстае люстэрка. Такім чынам быў дасягнуты эфект, які дазволіў Салгаду глядзець адначасова на свае фатаграфіі і ў камеру на гледача.
Прэм’ера фільма адбылася ў рамках 67-ы Канскага кінафестывалю ў 2014 годзе, дзе той атрымаў прэмію «Асаблівы погляд ». У 2015 годзе фільм быў намінаваны на прэмію «Оскар» у катэгорыі за «Найлепшы дакументальны фільм». У гэтай жа катэгорыі фільм атрымаў прэмію «Сезар».
Выбраныя выстаўкі
[правіць | правіць зыходнік]2015: выстаўка фатаграфій з праекта «Генезіс» у Берліне.
2016: Выстаўка фатаграфій з праекта «Генезіс» у Санкт-Пецярбургу ў музеі сучаснага мастацтва Эрарта[7].
Выбраныя альбомы
[правіць | правіць зыходнік]- Other Americas (1977—1986)
- Sahel: l’homme en détresse (1986)
- Sahel: el fin del camino (1988)
- An Uncertain Grace (1992)
- La Main de l’Homme (1993)
- Workers (1993)
- Terra (1997)
- Migrations and Portraits (2000)
- The Children: Refugees and Migrants (2000)
- L’homme et l’eau (2005)
- Africa (2007)
- Genesis (2013)
Ацэнка і прызнанне
[правіць | правіць зыходнік]Сярод шматлікіх узнагарод фатографа-прэмія Уільяма Юджына Сміта (1982), прэмія горада Парыж (1984), прэмія World Press Photo (Нідэрланды, 1985), прэмія Віла Медычы (Францыя, 1987), Вялікая Нацыянальная прэмія па фатаграфіі (Францыя, 1994), Мастацкая прэмія прынцэсы Астурыйскага (1998[8]). Фотажурналіст года (ЗША, 1986). Пасол добрай волі ЮНІСЕФ , ганаровы член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук.
У кнізе «Гледзячы на боль іншых» (2003) Сьюзен Зонтаг папракае Салгаду ў эстэтызацыі галечы і пакуты ў фатаграфіі.
Зноскі
- ↑ Sebastiao Salgado // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Sebastiao Salgado // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Artists + Artworks Праверана 27 ліпеня 2021.
- ↑ https://www.courrierinternational.com/article/leur-france-revee-sebastiao-salgado-le-petit-pays-aux-si-grandes-idees
- ↑ https://blog.fotoregistro.com.br/sebastiao-salgado/
- ↑ Институт земли (руск.) (html). Krasinskaya (10 сакавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2019. Праверана 21 ліпеня 2019.
- ↑ Музей современного искусства Эрарта. Себастио Сальгадо. Выставка фотографий из проекта «Генезис» . erarta.com. Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2020. Праверана 16 студзеня 2020.
- ↑ Архивированная копия(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2010. Праверана 18 верасня 2010.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 8 лютага
- Нарадзіліся ў 1944 годзе
- Нарадзіліся ў Мінас-Жэрайсе
- Выпускнікі Універсітэта Сан-Паўлу
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Акадэміі прыгожых мастацтваў (Францыя)
- Камандоры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Лаўрэаты Імператарскай прэміі Японіі
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Айморэсе
- Сацыялісты Бразіліі
- Фатографы XX стагоддзя
- Фатографы паводле алфавіта