Перайсці да зместу

Себгатула Маджадэдзі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Себгатула Маджадэдзі
пушту: صبغت الله مجددي
прэзідэнт Афганістана
28 красавіка 1992 — 28 чэрвеня 1992
Папярэднік Абдул Рахім Хатэф
Пераемнік Бурханудзін Рабані
Speaker of the House of Elders (Afghanistan)[d]
снежань 2005 — 29 студзеня 2011
Пераемнік Fazel Hadi Muslimyar[d]

Нараджэнне 21 красавіка 1925(1925-04-21)[1]
Смерць 11 лютага 2019(2019-02-11)[2] (93 гады)
Веравызнанне іслам
Адукацыя
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Себгатула Маджадэдзі (нар. 1925) — пуштунскі духоўны лідар, кіраўнік маджахедаў у 1989—1992 гадах, прэзідэнт Афганістана з 28 красавіка па 28 чэрвеня 1992 года.

Нарадзіўся ў Гераце. Належыць да суфійскага ордэна Накшбандыя. У 1940-я гады вывучаў ісламскую тэалогію ў вядомым каірскім універсітэце Аль-Азхар. Вярнуўшыся ў Кабул, выкладаў тэалогію. Яго сям’я падвергнулася рэпрэсіям падчас праўлення Х. Аміна. У 1979 годзе на тэрыторыі Пакістана заснаваў Нацыянальны фронт выратавання Афганістана (НФСА). Лічыўся прадстаўніком умерана-ісламісцкага крыла маджахедаў.

27 красавіка 1992 года атрады паўстанцаў ўвайшлі ў Кабул, а 28 красавіка ў сталіцу прыбыў Себгатула Маджадэдзі і ў прысутнасці замежных дыпламатаў атрымаў уладу з рук віцэ-прэзідэнта ранейшага рэжыму Хатэфа. Ён стаў прэзідэнтам Ісламскай Дзяржавы Афганістан, а таксама кіраўніком Савета Джыхаду (камісіі з 51 члена, назначаных у адпаведнасці з Пешаварскім пагадненнем). Была прадэманстравана пераемнасць улады: абвешчаныя ўсеагульная амністыя і адмова ад пераследу функцыянераў ранейшага рэжыму. У тым жа годзе Моджадэдзі перадаў уладу таджыкскай этнічнай групоўцы Бурханудзіна Рабані. Аднак грамадзянская вайна на гэтым не скончылася. Пуштунскія (Гульбедзін Хекмаціяр), таджыкскія (Ахмад Шах Масуд, Ісмаіл-хан) і узбекскія (Абдул-Рашыд Дустум) палявыя камандзіры працягвалі змагацца паміж сабой.

У 2004 годзе старшыняваў на ўсеафганскім кангрэсе Лоя-джырга. У снежні 2005 года быў абраны Старшынёй верхняй палаты (Мешрана Джырга) Нацыянальнага сходу Афганістана.

Зноскі