Смарганец мяккі
Смарганец мяккі | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
|
Смарганец мяккі[3][4] (Holcus mollis) — від кветкавых раслін роду Смарганец (Holcus) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Смарганец мяккі, пажарніца палявая, смарганец[3][5][6].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовая карэнішчавая травяністая расліна, 30—70 (110) см даўжынёй. Лісце 4—20 см даўжынёй і да 5 мм шырынёй, як і похвы голае або толькі ніжняе рассеяна-валасістае. Каласковыя лускі доўга завостраныя. Мяцёлка да 10 см даўжынёй. Асцюк верхняй тычынкавай кветкі трохі звілісты (не сагнуты кручком), на 1,5 мм перавышае каласковыя лускі. Пылавікоў 3; 1,6—2,7 мм даўжынёй[4][7].
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Распаўсюджаны ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы: Алжыр (пн.), Туніс, Мадэйра; натуралізаваны: ЗША, Аўстралія, Новая Зеландыя[7][8][9].
Ва Украіне расце ў лясах, сярод хмызнякоў, на лугах і маладых пакладах — у лясных раёнах Правабярэжжа, Валынскага лесастэпу і Карпатах, параўнальна часта[4].
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Карэнішча
-
Лігула
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 66. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б в Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К.: Наук. думка, 1987. — С. 446. (руск.) (укр.)
- ↑ Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927.
- ↑ а б plantsoftheworldonline.org . (англ.)
- ↑ bgbm.org . (англ.)
- ↑ npgsweb.ars-grin.gov . (англ.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кудрашова М. Г. Смарганец // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 550. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Бухарник мягкий: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)