Стары Ольса
Стары Ольса | |
---|---|
| |
Асноўная інфармацыя | |
Жанр | Сярэднявечная музыка, беларуская народная музыка |
Гады | 1999 — па сённяшні дзень |
Краіна | Беларусь |
Адкуль | Мінск |
Склад |
Зміцер Сасноўскі Марыя Шарый Ілля Кубліцкі Алесь Чумакоў Аляксей Войцех Сяргей Тапчэўскі |
staryolsa.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Стары́ О́льса» — беларускі гурт сярэдневяковай музыкі. Заснаваны ў 1999 годзе Змітром Сасноўскім.
Назва гурта паходзіць ад ракі Ольса ў заходняй Магілёўшчыне. Акрамя правядзення ўласных сольных тэатралізаваных канцэртаў, гурт актыўна выступае на фестывалях сярэднявечнай культуры, рыцарскіх турнірах і фальклорных фестывалях.
Музыка гурта дазваляе аднавіць гучанне многіх старадаўніх інструментаў. Для выканання выкарыстоўваюцца максімальна дакладныя копіі старых беларускіх (дуды, ліры, гусляў, свірэлі, варгана, акарыны, сурмы, берасцяной трубы, гудка, трамбамарыны, барабана) і агульнаеўрапейскіх інструментаў (лютні, рэбека, цыстры, флейты, арабскага барабана). Гурт паставіў сабе за мэту найбольш поўную рэканструкцыю музыкальных традыцый Вялікага Княства Літоўскага, якія ўяўлялі сабой сінтэз беларускай народнай і прыдворнай музыкі.
У студзені 2018 года, калі гурт гастраляваў па ЗША[1], з гуртам звязалася музычная кіраўніца серыялу «Вікінгі» Мікаэла Сіманс, якая шукала інструментальную музыку, блізкую да перыяду серыялу, з лютнямі і шалмеямі, але без дудаў і гусляў. У выніку, кампазіцыя «Куранта» ў выкананні гурту гучыць у эпізодзе серыяла «Ледзяная панна» («The Ice Maiden»)[2].
Удзельнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Андрэй Апановіч (да пач. 2015)— ударныя, дуда, вакал
- Аксана Касцян (да 2008) — флейта, шалмей, свірэль
- Ілья Кубліцкі — лютня, цыстра, варган
- Кацярына Радзівілава (да 2005) — блок-флейта, флейта, шалмей, свірэль, гуслі, акарына
- Зміцер Сасноўскі — дуда, ліра, гуслі, мандаліна, варган, тромбамарына, вакал
- Сяргей Тапчэўскі — ударныя,перкусія, тромбамарына, вакал
- Марыя Шарый — флейты, шалмеі
- Алесь Чумакоў — гуслі, кантэле, рэбек, шалмеі, цыстра, ліра, мандаліна, перкусія, вакал
- Аляксей Войцех — ударныя, перкусія
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Альбомы
[правіць | правіць зыходнік]- Келіх кола (2000) — першыя запісы музыкі ранняга і высокага сярэднявечча.
- Вір (2001) — зборны альбом, таксама запісы Алеся Журы, Змітра Сідаровіча, гурту «Contredanse» (цяпер «Lituus»).
- Verbum (2002) — апроч музыкі, урыўкі твораў старажытнабеларускай літаратуры
- Шлях (2003) — канцэртны альбом, запісаны падчас выступленняў 2002-2003
- Ладдзя Роспачы (2004) — аўдыёспектакль паводле аповесці У. Караткевіча
- Скарбы літвінаў (2004) — зборнік з двух дыскаў: Рэнесанс і Сярэднявечча
- Сярэднявечная дыскатэка (2005) — апрацаваныя танцы 13-16 ст.
- Гераічны эпас (2006) — рыцарская паэзія і гераічныя песні 14-18 ст.
- Дрыгула (2009) — танцавальная музыка ВКЛ («Полацкі сшытак») і Заходняй Еўропы ад позняга сярэднявечча да ранняга барока
- Лепшае (2009) — кампіляцыя з ранейшых альбомаў + адмысловыя варыянты для відэакліпаў + новыя рэміксы
- Santa Maria (2013) — 2 песні з еўрапейскіх крыніц XIII і XIV стст. Танцавальная музыка ВКЛ («Полацкі сшытак», «Віленскі сшытак», творы Войцеха Длугарая і Дыямеда Катона).
- Medieval Classic Rock (2016) — фолк-каверы на вядомыя рок- і метал- хіты.
- Вада, хмель і солад (2017)
Кліпы
[правіць | правіць зыходнік]- Шлях (2009)
- VITAUT (2008)
- DRYHULA remix (2008)
- У карчме (remix) (2008)
- Літвін (2008)
- У карчме (2004) — беларускі пераклад In taberna, сярэдневяковай застольнай песні
Супольныя праекты
[правіць | правіць зыходнік]- Легенды Вялікага Княства (2001)
- Легенды Вялікага Княства — 2 (2004)
- Генералы айчыннага року (2004)
- Прэм’ер Тузін 2005 (2005)
Зноскі
- ↑ Яковенко, Алена. Артисты за рубежом: советы бывалых (руск.). Белорусы и рынок (27 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2020. Праверана 9 красавіка 2020.
- ↑ Гурт «Стары Ольса» прагучаў у папулярным сэрыяле пра вікінгаў . Радыё Свабода (19 лютага 2020).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Д.П. «СТАРЫ ОЛЬСА» // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі (бел.) / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 283–284. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-6783-42-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- staryolsa.com — афіцыйны сайт