Стэван Раічкавіч
Стэван Раічкавіч | |
---|---|
сербск.: Стеван Раичковић | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 5 ліпеня 1928[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 мая 2007 (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, дзіцячы пісьменнік, пісьменнік, перакладчык |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
|
Прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Стэван Ра́ічкавіч (сербск.: Stevan Raičković; 5 ліпеня 1928, Перасніце, Сербія — 6 мая 2007) — сербскі пісьменнік, перакладчык. Правадзейны член Сербскай акадэміі навук і мастацтваў (з 1981).
Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Бялградскі ўніверсітэт (1952). Працаваў на радыё, у 1959—1981 гадах у выдавецтве «Асвета».
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Друкуецца з 1945 года. Найбольш вядомы як паэт-лірык (зборнікі «Дзяцінства!», 1950, «Песня цішыні», 1952, «Балада пра адвячорак», 1955, «Каменная калыханка», 1963, «Запісы пра чорнага Уладзіміра», 1971, «Кола для катавання», 1981 і інш.). Аўтар паэмы «Выпадковыя мемуары» (1978), кніг эсэ «Нататкі пра паэзію» (1978), «Інтымныя карты» (1985). Піша для дзяцей, перакладае на сербскахарвацкую мову беларускіх, англійскіх, італьянскіх, рускіх, украінскіх паэтаў. Укладальнік анталогіі «Славянскія рыфмы» (1976), у якой змешчаны ў яго перакладзе 5 вершаў Янкі Купалы.
На беларускую мову асобныя вершы Стэвана Раічкавіча пераклаў Ніл Гілевіч.
Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]
- У кн.: Па камянях, як па зорах: Выбр. старонкі сучаснай югасл. паэзіі. Мн., 1981.
- У кн.: Гілевіч Н. Роднасць: Выбр. пер. са слав. паэтаў. Мн., 1983.
- У кн.: Сербская паэзія. Мн., 1989.
Зноскі
- ↑ Stevan Raičković // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Чарота І. А. Раічкавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Нарадзіліся 5 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1928 годзе
- Нарадзіліся ў Сербіі
- Памерлі 6 мая
- Памерлі ў 2007 годзе
- Памерлі ў Бялградзе
- Пахаваныя на Новых могілках (Бялград)
- Акадэмікі Сербскай акадэміі навук і мастацтваў
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Выпускнікі Бялградскага ўніверсітэта
- Паэты Сербіі
- Перакладчыкі Сербіі
- Сербскамоўныя паэты
- Сербскамоўныя пісьменнікі
- Пісьменнікі Югаславіі
- Дзіцячыя пісьменнікі
- Перакладчыкі на сербскую мову