Сцяг Трынідада і Табага
Appearance
Сцяг Рэспублікі Трынідад і Табага | |
---|---|
Зацверджаны | 31 жніўня 1962 |
Прапорцыя | 3:5 |
Ваенна-марскі сцяг. |
|
Прапорцыя | 1:2 |
Дзяржаўны сцяг Трынідада і Табага — прыняты 31 жніўня 1962 года.
Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палатно чырвонага колеру з дыяганальнай (злева направа) чорнай паласой, па краях якой размешчаны дзве вузкія белыя палоскі. Чырвоны колер сцяга азначае жыццяздольнасць людзей і зямлі краіны, цяпло і энергію сонца, мужнасць і дружалюбнасць народа. Белы колер увасабляе Карыбскае мора і Атлантычны акіян, а таксама чысціню памкненняў і роўнасць усіх людзей пад Сонцам. Чорны колер сімвалізуе сувязь усіх людзей Трынідада і Табага, адзінства мэты і багацце зямлі. У сукупнасці ўсе колеры ўяўляюць элементы зямлі, вады і агню, як вечныя сімвалы мінулае, сучаснае і будучае.[1]
Іншыя сцягі[правіць | правіць зыходнік]
-
Сцяг каралевы Елізаветы
1966—1976 -
Сцяг прэзідэнта
-
Сцяг прэм'ер-міністра