Сцяг Швецыі
Сцяг Каралеўства Швецыя | |
---|---|
Зацверджаны |
13 ліпеня 1821 15 снежня 1899 (дэ-юрэ) |
Прапорцыя | 5:8 (10:16) |
Сцяг арміі і ВМС 22 чэрвеня 1906[1] 1:2 |
Сцяг Швецыі ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча сіняга колеру са скандынаўскім крыжам жоўтага колеру і суадносінамі бакоў 5:8.
Дакладная дата з'яўлення шведскага сцяга невядомая, аднак найбольш раннія малюнкі жоўтага крыжа на сінім фоне датуюцца 16 стагоддзем. Прапарцыйнасць, магчыма, узятая з дацкага сцяга, а блакітны і жоўты колеры верагодна дайшлі з гербу.
У адпаведнасці з каралеўскім указам ад 1569 года жоўты крыж мусіў быў заўсёды адлюстроўвацца на шведскіх баявых штандарах і сцягах, паколькі герб Швецыі ўяўляў сабой сіні шчыт, падзелены на чатыры часткі залатым крыжам. Толькі ў 20-х гадах XVII стагоддзя з'яўляюцца надзейныя сведчанні таго, што сіні трохкутны сцяг з жоўтым крыжам быў на шведскіх караблях. Цяпер трохкутны вымпел выкарыстоўваецца толькі на суднах каралеўскай сям'і і на ваенных суднах. На вымпеле каралеўскай сям'і, акрамя таго, у цэнтры крыжа намаляваны Малы або Вялікі герб Швецыі.
З 1916 года дзень 6 чэрвеня адзначаецца як Дзень Шведскага Сцягу. У 1983 годзе гэты дзень быў таксама абвешчаны Нацыянальным Днём Швецыі. Гэты дзень быў абраны паводле двух чыннікаў: 6 чэрвеня 1523 года Густаў Ваза быў абраны каралём Швецыі, і гэта паклала пачатак Швецыі як незалежнай дзяржавы, а ў той жа дзень у 1809 годзе Швецыя прыняла новую канстытуцыю, якая ўсталёўвала правы грамадзян і надзяляла іх значнай воляй.
Колеры і прапорцыі
[правіць | правіць зыходнік]Згодна з заканадаўствам Каралеўства Швецыя:
Суадносіны бакоў сцяга: 10:16;
Шырыня сініх палёў: 4/10 шырыні сцяга;
Даўжыня сініх палёў у левай частцы сцяга: 5/16 даўжыні сцяга;
Даўжыня сініх палёў у правай частцы сцяга: 9/16 даўжыні сцяга;
Таўшчыня гарызантальнага ашэстка крыжа: 2/10 шырыні сцяга;
Таўшчыня вертыкальнага ашэстка крыжа: 2/16 даўжыні сцяга.
Каляровая мадэль | Сіні | Жоўты |
---|---|---|
Pantone | 301 C | 109 C |
RGB | 0-101-164 (#0065A4) | 255-222-0 (#FFDE00) |
CMYK | 100-45-0-18 | 0-10-100-0 |
Зноскі
- ↑ Упершыню падняты на баявых караблях 1 ліпеня 1906 года