Палітыка Швецыі
Выгляд
Дзяржаўны лад Каралеўства Швецыя вызначаецца Канстытуцыяй і іншымі асноватворнымі законамі, такімі як Закон аб форме дзяржаўнага кіравання, Палажэнне аб рыксдагу, Закон аб пасадаспадкаемстве і Закон аб свабодзе друку.
Швецыя — канстытуцыйная манархія. Кіраўніком дзяржавы з’яўляецца кароль ці каралева. Перадача пасаду ў Швецыі адбываецца да спадчыннікаў абодвух палоў. Швецыя мае аднапалатны парламент — рыксдаг. Выканаўчая ўлада прадстаўлена урадам, які складаецца з прэм’ер-міністра і іншых міністраў.