Сюй Чжыхун
Сюй Чжыхун | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 кастрычніка 1942 (82 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біёлаг, батанік, палітык |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сюй Чжыхун (кіт. спр. 许智宏, піньінь Xǔ Zhìhóng; нар. 1942) — кітайскі біёлаг, фізіёлаг раслін, батанік, малекулярны генетык. Былы Прэзідэнт Пекінскага ўніверсітэта (1999—2008), прафесар і віцэ-прэзідэнт Кітайскай акадэміі навук (1992)[1], дэпутат Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў[2]. Прэзідэнт International Association for Plant Tissue Culture and Biotechnology (2002—2006)[3]. Дырэктар Шанхайскага біялагічнага цэнтра (Shanghai Research Center of Life Sciences). Даследаваў біятэхналогію раслін, працэсы вырошчвання раслін на цыталагічнай аснове з дапамогай культываваных клетак, уключаючы сою, арахіс, алама і іншыя важныя сельскагаспадарчыя расліны[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 14 кастрычніка 1942 года на акупаванай японцамі тэрыторыі ў павеце Усі правінцыі Цзянсу[1]. У 1965 годзе скончыў Пекінскі ўніверсітэт (факультэт біялогіі), затым аспірантуру Шанхайскага інстытута фізіялогіі раслін Акадэміі навук Кітая, дзе застаўся пасля заканчэння вучобы[1]. У 1979-1981-займаўся навукова-даследчай працай у Вялікабрытаніі (Універсітэт Нотынгема). З 1983 года намеснік дырэктара Шанхайскага інстытута фізіялогіі раслін (SIPP). У 1988-1996-узначальваў лабараторыю малекулярнай генетыкі раслін (National Laboratory of Plant Molecular Genetics, SIPP).
З 1991 года дырэктар Шанхайскага інстытута фізіялогіі раслін (SIPP). З 1992 года віцэ — прэзідэнт Кітайскай акадэміі навук.
У 1997 годзе абраны акадэмікам Кітайскай акадэміі навук. У 1999—2008 гадах прэзідэнт Пекінскага ўніверсітэта[1]
Узнагароды і прызнанне
[правіць | правіць зыходнік]- 1988 — «National Outstanding Young and Middle-Aged Specialist»[3]
- 1990 — «First Prize of the Natural Science of Chinese Academy of Sciences Award»
- 1991 — «Third Prize of National Natural Science Award»
- 1994 — ганаровы прафесар Ганконгскага ўніверсітэта
- 1994 — ганаровы доктар Лестэрскага ўніверсітэта (Англія)
- 2000 — ганаровы доктар Нотынгемскага ўніверсітэта (Англія)
- 2001 — ганаровы доктар Ганконгскага ўніверсітэта
- 2002 — ганаровы доктар Універсітэта Васэда (Японія)
- 2003 — ганаровы доктар Універсітэта Мак-Гіла (Канада)
- 2003 — Ганаровы доктар Мельбурнскага ўніверсітэта (Аўстралія)
- 2003 — ганаровы доктар Манрэальскага ўніверсітэта (Канада)
- 2007 — ганаровы доктар Універсітэта Ла Троба (Аўстралія)
- 2008 — ганаровы доктар Усходне-Англійскага ўніверсітэта (Англія)[3]
- 2002—2006 — прэзідэнт International Association for Plant Tissue Culture and Biotechnology, затым стаў кіраўніком Кітайскага нацыянальнага камітэта Man and of Biosphere ЮНЕСКА і кіраўніком Кітайскага таварыства біялогіі раслін (Chinese Society of Plant Biology)[3].
Зноскі
- ↑ Xu Zhihong talks about higher education issues . Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2012.
- ↑ а б в г Former Peking University President revisits Griffith University(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2012.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Xu Zhihong, President of Peking University Архівавана 4 сакавіка 2016.