Перайсці да зместу

Завоссе (сядзіба)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сядзіба Міцкевічаў (Завоссе))
Сядзіба
Сядзіба Міцкевічаў
Сядзіба Міцкевічаў у Завоссі
Сядзіба Міцкевічаў у Завоссі
53°16′43″ пн. ш. 26°06′55″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Завоссе
Архітэктурны стыль народнага дойлідства
Дата пабудовы XVIII стагоддзе
Асноўныя даты
1996аднаўленне
Вядомыя жыхары Адам Міцкевіч
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000056шыфр 113Г000056
Map

Сядзіба Міцкевічаў — сядзіба каля вёскі Завоссе (Баранавіцкі раён). У 1798 г. у сядзібе нарадзіўся выдатны паэт Адам Міцкевіч. Функцыянуе як мемарыял «Музей-сядзіба Міцкевічаў «Завоссе». Пабудовы адноўлены на старых падмурках. З часоў паэта захаваліся толькі старая ліпа і невялікая сажалка.

Напалеон Орда, Двор Міцкевічаў у Завоссі

Двор і фальварак, якія належалі сям'і Міцкевічаў, існавалі ў 2-й палове XVIII — пачатку XX ст. каля хутара Завоссе (Баранавіцкі р-н). Комплекс вядомы паводле малюнкаў Н. Орды і Э. Паўловіча.

Пасля 1880 г. на месцы сядзібы застаўся толькі некрануты часам лямус, які раней падчас вакацый служыў кватэрай Адаму Міцкевічу і яго брату. Лямус быў разбураны пазней, а пасля Першай сусветнай вайны ад сядзібы не засталося ніякіх слядоў.

У 1927 г. на месцы колішняга фальварка Завоссе вайсковым падраздзяленнем з Баранавіч устаноўлены помнік паэту (адноўлены ў 1955 г.).

У 1996 годзе сядзіба і прылеглыя тэрыторыі былі адноўлены. Пры рэканструкцыі музея-сядзібы Адама Міцкевіча помнік паэту быў знесены.

Гумно

Вырашана ў традыцыях народнага дойлідства. Уключае гасподу, афіцыны, гаспадарчыя пабудовы.

Гаспода

Гаспода — аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак, накрыты высокім паўвальмавым саламяным дахам, які на тарцах утвараў невысокія трапецападобныя ашаляваныя шчыты. Вокны прамавугольныя. Галоўны ўваход быў аформлены ганкам пад двухсхільным дахам з трохвугольным шчытом на двух слупах.

Лямус
Лазня

Насупраць гасподы знаходзіцца лямус — двухпавярховы прастакутны ў плане будынак (на першым паверсе была камора, на другім — летні жылы пакой), завершаны вальмавым саламяным дахам. Галоўны фасад быў аформлены двух'яруснай галерэйкай.