Завоссе

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Завоссе
Siadziba Mickievicau (Zavossie).jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Паштовы індэкс
225315
Аўтамабільны код
1
Завоссе на карце Беларусі ±
Завоссе (Беларусь)
Завоссе
Завоссе (Брэсцкая вобласць)
Завоссе

Заво́ссе[1] (трансліт.: Zavossie, руск.: Заосье) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сталовіцкага сельсавета. Размешчана за 24 км на поўнач ад г. Баранавічы, за 3 км ад вёскі бярэ пачатак р. Шчара. Насельніцтва 26 жыхароў, 16 гаспадарак (2005).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Напалеон Орда, Двор Міцкевічаў у Завоссі

У Завоссі знаходзіўся двор і фальварак, якія належалі сям'і Міцкевічаў. Лічыцца, што ў гэтым двары ў 1798 годзе нарадзіўся беларускі і польскі паэт Адам Міцкевіч [2][3] (адпаведная метрыка не змяшчае дакладнай інфармацыі пра месца нараджэння паэта).

У 1806 годзе вёска перайшла ў рукі Стыпулкоўскіх. У 1831 годзе была канфіскаваная ўрадам Расійскай імперыі за ўдзел Люцыяна Стыпулкоўскага ў лістападаўскім паўстанні 1831 года.

Паводле перапісу 1897 годзе ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічаў хлебазапасны магазін. У 1909 годзе вёска, 2 маёнткі і фальварак[4].

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Гарадзішчанскай гміне Навагрудскага павета[4]. У 1927 годзе польскім войскам у Завоссі быў усталяваны абеліск у гонар Адама Міцкевіча.

З 1939 года ў БССР, існавалі 2 вёскі з назвай Завоссе. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне[4].

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 4 вяскоўцы[4].

У 1996 годзе двор і прылеглыя тэрыторыі былі рэканструяваны.

Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Мядзеневіцкага сельсавета[5].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Mickiewicz Adam Bernard (у:) Internetowa encyklopedia PWN (польск.) 
  3. Ksawery Pruszyński, Opowieść o Mickiewiczu, Spółdzielnia Wydawnicza «Czytelnik», Warszawa 1998, ss. 7-8. (польск.) 
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
  5. РЕШЕНИЕ БРЕСТСКОГО ОБЛАСТНОГО СОВЕТА ДЕПУТАТОВ июня 2013 г. № 286 Об изменениях в административно- территориальном устройстве Барановичского района Брестской области

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]