Сяргей Сяргеевіч Смірноў
Сяргей Сяргеевіч Смірноў | |
---|---|
руск.: Сергей Сергеевич Смирнов | |
Дата нараджэння | 2 (14) верасня 1895[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 жніўня 1947[2] (51 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | геалогія і мінералогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар геолага-мінералагічных навук і спіс правадзейных членаў АН СССР[d] |
Альма-матар | |
Член у |
|
Узнагароды | |
Подпіс |
Сяргей Сяргеевіч Смірно́ў[3] (руск.: Сергей Сергеевич Смирнов; 16 верасня 1895 — 20 жніўня 1947) — савецкі геолаг, мінералог, акадэмік Акадэміі навук СССР (1943, член-карэспандэнт з 1939 года).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў горадзе Іванава-Вазнясенск Уладзімірскай губерні. У 1919 годзе скончыў Петраградскі горны інстытут. Застаўся працаваць у ім спачатку асістэнтам пры кафедры мінералогіі. З 1935 года прафесар, у 1933—1937 гадах — загадчык кафедры. Адначасова ў 1929—1941 гадах на пасадзе загадчыка аддзела ў Геалагічным камітэце (Усесаюзным навукова-даследчым геалагічным інстытуце). З 1945 года загадчык аддзела Інстытута геалагічных навук Акадэміі навук СССР.
Навуковая і грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар навуковых прац па мінералогіі рудных радовішчаў, праблемах пародаўтварэння. Распрацаваў вучэнне аб занальнасці гідратэгмальнага абруднення і яго сувязі з магматызмам. Стварыў металагенічны кірунак даследаванняў у вучэнні аб карысных выкапнях. Займаўся даследаваннем рудных радовішчаў Урала (1921—1922), Забайкалля (1923—1933), Далёкага Усходу і Паўночна-Усходу СССР (1934—1947). Адкрыў і апісаў шэраг радовішчаў руд жалеза, каляровых і рэдкіх металаў[4].
Старшыня Усесаюзнага мінералагічнага таварыства (1945). Ганаровы член Французскага мінералагічнага таварыства (1947).
Сярод апублікаваных прац С. С. Смірнова
- Зона окисления сульфидных месторождений — М., 1951;
- Избр. труды — М., 1955;
- Полиметаллические месторождения и металлогения Восточного Забайкалья — М., 1961;
- Рудные месторождения и металлогения восточных районов СССР — М., 1962.
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]У гонар С. С. Смірнова названыя гара на паўвостраве Таймыр, ледавік у хрыбце Чэрскага і ледніковы комплекс на востраве Бальшавік архіпелага Паўночная Зямля, пасёлак і радовішча алавяна-пооліметалічных руд у Прыморскім краі, мінерал смірнаўскіт[4]. У 1949 годзе Акадэміяй навук СССР заснавана прэмія імя С. С. Смірнова<ref name="ВРЭ">.
Зноскі
- ↑ http://web.archive.org/web/20180926205900/http://scirus.benran.ru/higeo/view-record.php?tbl=pub&id=723
- ↑ а б Смирнов Сергей Сергеевич (геолог) // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Смірноў Сяргей Сяргеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 57. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Смирнов Сергей Сергеевич // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Г. И. Молявко и др. Геологи. Географы. — Киев, Наукова думка, 1985.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль Сергея Сергеевича Смирнова на афіцыйным сайце РАН
- Сергей Сергеевич СМИРНОВ Архівавана 8 сакавіка 2022. (руск.) // Усерасійскі навукова-даследчы геалагічны інстытут імя А. П. Карпінскага
- Смирнов Сергей Сергеевич // Горная энциклопедия (руск.)
- Смирнов Сергей Сергеевич (1895-20.08.1947). 120 лет со дня рождения (руск.) // Магаданская обласная ўніверсальная бібліятэка імя А. С. Пушкіна
- Выдающиеся геологи. Портретная галерея ВСЕГЕИ, 2007 Архівавана 9 сакавіка 2022. (руск.)
- Нарадзіліся 14 верасня
- Нарадзіліся ў 1895 годзе
- Нарадзіліся ў Іванаве (Расія)
- Памерлі 20 жніўня
- Памерлі ў 1947 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя на Літаратарскіх мастках
- Выкладчыкі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага горнага ўніверсітэта
- Дактары геолага-мінералагічных навук
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага горнага ўніверсітэта
- Члены АН СССР
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 16 верасня
- Геолагі СССР
- Правадзейныя члены АН СССР
- Геолагі XX стагоддзя
- Супрацоўнікі Расійскай акадэміі навук