Перайсці да зместу

Сяргей Уладзіміравіч Русецкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Сяргей Русецкі
Поўнае імя Сяргей Уладзіміравіч Русецкі
Нарадзіўся 8 сакавіка 1989(1989-03-08)[1][2] (35 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 184 см
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь ЖФК Зорка-БДУ
Пасада галоўны трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2007 Беларусь Зорка-БДУ (Мінск) 30 (2)
2008—2011 Чэхія Банік (Мост) 49 (2)
2009   Чэхія Хомутаў 15 (8)
2012 Беларусь Зорка-БДУ (Мінск) 12 (7)
2012 Швецыя Брагэ (Бурлэнгэ) 10 (2)
2013—2017 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 72 (24)
2013   Беларусь Мінск 1 (0)
2014   Беларусь Дняпро (Магілёў) 6 (0)
2018 Узбекістан Бухара 10 (1)
2018 Беларусь Смалявічы 14 (0)
2019 Беларусь НФК (Мінск) 8 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2008 Беларусь Беларусь (да 19) 2 (0)
2009—2011 Беларусь Беларусь (да 21) 4 (3)
2011 Беларусь Беларусь (алімп.) 1 (0)
Трэнерская кар’ера
2020— Беларусь ЖФК Зорка-БДУ (Мінск)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 13 лютага 2020.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 22 верасня 2018

Сяргей Русецкі (нар. 8 сакавіка 1989, Мінск) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам жаночай футбольнай каманды «Зорка-БДУ».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец клуба «Зорка-БДУ», за які ў 2006—2007 гадах выступаў у Першай лізе.

У лютым 2008 года разам з шэрагам іншых беларускіх ігракоў перайшоў у чэшскі клуб «Мост»[3]. З цягам часу стаў адным з асноўных футбалістаў каманды. У пачатку 2012 года з-за траўмы вярнуўся ў «Зорку-БДУ», за якую гуляў у Другой лізе. Другую палове сезона 2012 правёў у другім дывізіёне Швецыі ў клубе «Брагэ».

У пачатку 2013 года зноў стаў іграком «Зоркі-БДУ», аднак неўзабаве быў арандаваны клубам Вышэйшай лігі «Мінск». У складзе «Мінска» правёў толькі адзін матч і ўлетку пакінуў каманду з-за траўмы, да канца сезона больш не з’яўляўся на полі. У сезоне 2014 стаў выступаць за «Зорку-БДУ» ў Першай лізе, дзе стаў адным з лідараў каманды. У жніўні 2014 года разам з таварышам па «Зорцы» Аляксеем Хадневічам на правах арэнды далучыўся да магілёўскага «Дняпра», аднак не здолеў замацавацца ў аснове, а каманда па выніках сезона выбыла ў Першую лігу.

З 2015 года зноў стаў гуляць за «Зорку-БДУ». Большую частку сезона 2016 прапусціў з-за траўмы. У сакавіку 2018 года перайшоў ва ўзбекскі клуб «Бухара»[4], аднак ужо ў чэрвені таго ж года пакінуў яго[5].

У ліпені 2018 года вярнуўся ў Беларусь, папоўніўшы склад «Смалявічаў»[6]. Спачатку звычайна выхадзіў на замену, пазней стаў з’яўляцца ў стартавым складзе.

У студзені 2019 года перайшоў у мінскі НФК[7]. Пакінуў каманду ў жніўні 2019 года[8].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2009 года выступаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20 гадоў) на турніры ў Досе, дзе ў трох матчах забіў тры галы. 25 сакавіка 2011 года згуляў за моладзевую зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць Чэхіі (0:2).

У кастрычніку 2011 года быў запрошаны ў алімпійскую зборную Беларусі, у стартавым складзе якой выйшаў у матчы супраць другой зборнай Расіі (2:3), аднак быў заменены ўжо ў першым тайме.

Трэнерская кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У лютым 2020 года быў прызначаны галоўным трэнерам жаночай каманды «Зорка-БДУ»[9].

У лістападзе 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі A[10].

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2006 Д2 Зорка-БДУ Беларусь 6 0
2007 Д2 Зорка-БДУ Беларусь 24 2
2008/09 Д2 Банік Чэхія 6 0
2009/10 Д2 Банік Чэхія 12 0
2010/11 Д2 Банік Чэхія 21 0
2011/12 (1) Д2 Банік Чэхія 10 2
2012 (1) Д3 Зорка-БДУ Беларусь 12 7
2012 (2) Д2 Брагэ Швецыя 10 2
2013 (1) Д1 Мінск Беларусь 1 0
2013 (2) Д3 Зорка-БДУ Беларусь 0 0
2014 (1) Д2 Зорка-БДУ Беларусь 13 7
2014 (2) Д1 Дняпро Беларусь 6 0
2015 Д2 Зорка-БДУ Беларусь 25 6
2016 Д2 Зорка-БДУ Беларусь 8 3
2017 Д2 Энергетык-БДУ Беларусь 26 8
2018 (1) Д1 Бухара Узбекістан 10 1
2018 (2) Д1 Смалявічы Беларусь 14 0
2019 (1) Д2 НФК Беларусь 8 0
  1. Sergey Rusetskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Sergey Rusetsky // FBref
  3. Нашествие в "Мост" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (7 лютага 2008). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
  4. Сергей Русецкий перешел в клуб из Узбекистана (руск.). football.by (6 сакавіка 2018). Праверана 13 лютага 2024.
  5. Сергей Русецкий покинул "Бухару" (руск.)(недаступная спасылка). football.by (9 чэрвеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2024. Праверана 13 лютага 2024.
  6. Сергей Русецкий перешел в "Смолевичи" (руск.). football.by (17 ліпеня 2018). Праверана 13 лютага 2024.
  7. Трачинский и Русецкий стали игроками НФК. Костюкевич, Пархачев и еще два футболиста продлили контракты (руск.). football.by (28 студзеня 2019). Праверана 13 лютага 2024.
  8. Русецкий покинул НФК (руск.). football.by (15 жніўня 2019). Праверана 13 лютага 2024.
  9. "Зорку-БДУ" возглавил Сергей Русецкий (руск.). football.by (6 лютага 2020). Праверана 13 лютага 2024.
  10. Дипломы УЕФА категории "А" вручены 24 специалистам (руск.). football.by (13 лістапада 2023). Праверана 13 лютага 2024.