Аляксей Дзмітрыевіч Хадневіч
Поўнае імя | Аляксей Дзмітрыевіч Хадневіч | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
2 лістапада 1987[1] (36 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 194 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 87 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Шахцёр (Петрыкаў) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | трэнер | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Аляксей Хадневіч (нар. 2 лістапада 1987, Свіслач) — беларускі футбаліст, нападнік. У цяперашні час працуе трэнерам у петрыкаўскім «Шахцёры».
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец мінскай «Зоркі-БДУ», выступаў таксама за рэзервовыя каманды «Дарыды» і МТЗ-РІПА. У 2008 годзе далучыўся да дзяржынскай «Лівадыі», разам з якой стаў найлепшым бамбардзірам Другой лігі. На наступны год перайшоў у «Рудзенск», якому дапамог перамагчы ў Другой лізе і выйсці ў Першую лігу. У другой палове сезона 2010 гуляў за мінскі СКВІЧ, які заняў у Першай лізе другое месца, але ў стыкавых матчах за месца ў Вышэйшай лізе саступіў жодзінскаму «Тарпеда». У пачатку 2011 года зноў гуляў за «Рудзенск», пасля перайшоў у «Гарадзею», дзе не здолеў замацавацца ў аснове.
Сезон 2012 зноў пачынаў у Другой лізе ў дзяржынскай «Лівадыі», пасля перабраўся ў «Зорку-БДУ». У першай палове 2013 года паўторна далучыўся да СКВІЧа, аднак каманда была аўтсайдарам Першай лігі, і пасля першай паловы сезона вярнуўся ў «Зорку-БДУ». У сезоне 2014 сталічны клуб атрымаў месца ў Першай лізе, а Хадневіч стаў адным з асноўных ігракоў каманды.
У жніўні 2014 года разам з таварышам па «Зорцы» Сяргеем Русецкім на правах арэнды далучыўся да магілёўскага «Дняпра»[2], у складзе якога дэбютаваў у Вышэйшай лізе. Аднак у аснове замацавацца не здолеў, а каманда па выніках сезона выбыла ў Першую лігу. З 2015 года зноў стаў гуляць за «Зорку-БДУ», а ў жніўні таго ж года перайшоў у «Смалявічы-СТІ»[3]. У пачатку 2016 года стаў іграком «Оршы»[4], дзе выступаў на працягу двух гадоў.
У пачатку 2018 года стаў трэніравацца з «Крумкачамі», аднак клуб не атрымаў ліцэнзію на сезон 2018. Там не менш, у красавіку папоўніў склад каманды, якая заявілся ў Другую лігу[5]. Забіў за сезон 11 галоў і дапамог камандзе выйсці ў Першую лігу, аднак сам у лютым 2019 года пакінуў каманду[6]. Сезон 2019 пачаў у складзе «Узды», з 30 галамі стаў найлепшым бамбардзірам Другой лігі.
У пачатку 2020 года далучыўся да петрыкаўскага «Шахцёра» ў Другой лізе. Стаў асноўным нападнікам каманды, дапамог ёй выйсці ў Першую лігу. Па заканчэнні сезона 2020 пакінуў «Шахцёр». У сакавіку 2021 года стаў іграком «Астраўца»[7], якому па выніках сезона 2021 дапамог перамагчы ў Другой лізе, а сам зноў стаў найлепшым бамбардзірам турніру. У 2022 годзе гуляў за «Астравец» у Першай лізе, а па заканчэнні сезона пакінуў клуб[8]. У 2023 годзе выступаў за чэрвеньскі «Колас».
У сакавіку 2024 года ўвайшоў у трэнерскі штаб петрыкаўскіага «Шахцёра»[9][10].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2009, 2021
- Найлепшы бамбардзір Другой лігі чэмпіянату Беларусі (3): 2008 (19 галоў), 2019 (30 галоў), 2021 (59 галоў)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Aleksey Khodnevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ «Днепр» арендовал Русецкого и Ходневича (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Юзвович, Ходневич и Кухаренок стали игроками "Смолевичей-СТИ" (руск.). football.by (6 жніўня 2015). Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ Гигевич, Ходневич и еще пять игроков пополнили состав "Орши" (руск.). football.by (15 красавіка 2016). Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ Ходневич сменил "Оршу" на НФК "Крумкачы" (руск.). football.by (12 красавіка 2018). Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ Ходневич покинул НФК (руск.). football.by (3 лютага 2019). Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ Букаткин, Кашевский и Ходневич продолжат свои карьеры в "Островце" (руск.). football.by (15 сакавіка 2021). Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ "Островец" и "Молодечно-2018" сохраняют составы, "Слоним-2017" обновляется (руск.). football.by (25 студзеня 2023). Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ Петриковский "Шахтер" усилил тренерский штаб новым специалистом (руск.). football.by (9 сакавіка 2024). Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ Дмитрий Данилевич возглавил "Шахтер-2" (руск.). football.by (21 сакавіка 2024). Праверана 22 сакавіка 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на сайце kick-off.by (руск.)
- Нарадзіліся 2 лістапада
- Нарадзіліся ў 1987 годзе
- Нарадзіліся ў Свіслачы
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Энергетык-БДУ
- Ігракі ФК Дарыда
- Ігракі ФК Партызан-2 Мінск
- Ігракі ФК Лівадыя Дзяржынск
- Ігракі ФК Рудзенск
- Ігракі ФК СКВІЧ
- Ігракі ФК Гарадзея
- Ігракі ФК Дняпро Магілёў
- Ігракі ФК Смалявічы
- Ігракі ФК Орша
- Ігракі ФК Крумкачы Мінск
- Ігракі ФК Узда
- Ігракі ФК Шахцёр Петрыкаў
- Ігракі ФК Астравец
- Ігракі ФК Колас Чэрвень
- Футбольныя трэнеры Беларусі