Сярэднеатлантычны рэгіянальны касмапорт
Сярэднеатлантычны рэгіянальны касмапорт (англ.: Mid-Atlantic Regional Spaceport, MARS) — камерцыйны касмадром, які займае паўднёвую частку тэрыторыі Цэнтра палётаў Уолапс, што належыць НАСА, на паўвостраве Дэлмарва на поўдзень ад Чынкацігі (Chincoteague), штат Віргінія.
Гісторыя з'яўлення
[правіць | правіць зыходнік]У ліпені 2003 года Главы Урадаў штатаў Віргінія і Мэрыленд прынялі сумеснае рашэнне даручыць Камісіі па камерцыі і гандлю штата Віргінія і Камісіі па бізнесе і эканамічнаму развіццю штата Мэрыленд сфармаваць працоўную групу, якая б распрацавала канцэпцыю і план мерапрыемстваў па ўключэнні функцый камерцыйнага касмадрома ў структуру кіравання і функцыянавання Цэнтра палётаў на востраве Уолапс. Інвестыцыйны праект па развіцці касмадрома, першапачаткова вядомага пад назвай «Цэнтр касмічных палётаў Віргініі» (Virginia Space Flight Center), быў рэалізаваны «Арганізацыяй камерцыйных палётаў Віргініі» (англ.: Virginia Commercial Space Flight Authority, VCSFA) за кошт федэральнага бюджэту, бюджэтаў штатаў, а таксама сродкаў прыватных фундатараў.
Храналогія запускаў
[правіць | правіць зыходнік]Першы запуск адбыўся 16 снежня 2006 года ў 12:00 (GMT), калі ракета-носьбіт «Мінатаўр», якая належыць кампаніі «Orbital Sciences», вывела на арбіту два спадарожніка: TacSat-2 (ВПС ЗША) і GeneSat-1 (НАСА).
Запуск, № | Дата (UTC) | Ракета-носьбіт | Спадарожнік | Стартавы комплекс | Вынік | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|
1 | 16 снежня, 2006 12:00 | Мінатаўр I | TacSat-2 / GeneSat-1 | 0B | Поспех | |
2 | 24 красавіка, 2007 06:48 | Мінатаўр I | NFIRE | 0B | Поспех | |
3 | 22 жніўня, 2008 09:10 | ATK ALV X-1 | Hy-BoLT and SOAREX VI | 0B | Няўдача | Ракета збілася з курсу і была знішчана |
4 | 19 мая, 2009, 19:55 | Мінатаўр I | TacSat-3 | 0B | Поспех | |
Снежань 2010 | Таўрус II | COTS Demo Mission | 0A | Па стане на 21.01.2009 | ||
Сакавік 2011 | Мінатаўр V | LADEE | 0B | Па стане на 01.12.2008 |
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- В США заработал новый коммерческий космодром(недаступная спасылка) // Membrana.ru
- Mid-Atlantic Regional Spaceport web site Архівавана 19 чэрвеня 2009. (англ.)
- Mid-Atlantic Regional Spaceport Implementation Plan, April 2004 Архівавана 27 лютага 2007. (англ.)
- Blog about the Mid-Atlantic Regional Spaceport (англ.)
- Wallops Flight Facility site (англ.)