Сігізмунд (эрцгерцаг Аўстрыі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сігізмунд
ням.: Siegmund

Нараджэнне 26 кастрычніка 1427
Смерць 4 сакавіка 1496 (68 гадоў)
Месца пахавання
Род Габсбургі
Бацька Фрыдрых IV
Маці Anna of Brunswick-Lüneburg[d]
Жонка Eleanor of Scotland[d][1] і Duchess Katharina, Duchess Consort of Brunswick-Lüneburg[d][1]
Дзейнасць рэгент
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сігізму́нд (ням.: Siegmund; 26 кастрычніка 1427, Інсбрук — 4 сакавіка 1496, Інсбрук) — герцаг1477 года — эрцгерцаг) Пярэдняй Аўстрыі і граф Ціроля з 1439 года. З Цірольскай галіны Леапальдзінскай лініі дынастыі Габсбургаў.

Маладыя гады[правіць | правіць зыходнік]

Сігізмунд быў адзіным сынам Фрыдрыха IV, герцага Пярэдняй Аўстрыі і графа Ціроля, і Ганны Браўншвайгскай, дачкі Фрыдрыха, герцага Браўншвайг-Люнебурга. На момант смерці свайго бацькі Сігізмунду было толькі дванаццаць гадоў, таму рэгентам Ціроля і Пярэдняй Аўстрыі стаў стрыечны брат маладога герцага кароль Германіі1440 года) і будучы імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі (c 1452 года) Фрыдрых III.

Бургундскія войны[правіць | правіць зыходнік]

У склад спадчынных уладанняў Сігізмунда ўваходзіла графства Цірольскае, а таксама шматлікія невялікія тэрыторыі, якія належалі Габсбургам у Швабіі, Эльзасе і Форарльбергу.

У 1469 годзе Сігізмунд прадаў частку сваіх зямель уздоўж Рэйна і ў Эльзасе бургундскаму герцагу Карлу Смеламу. Прычына гэтай здзелкі не зусім ясная: магчыма Сігізмунд меў недахоп грашовых сродкаў для падтрымання дарагога герцагскага двара ў Інсбруку, або ён імкнуўся заручыцца падтрымкай уплывовай Бургундыі супраць Швейцарскага саюза, які набыў моц у апошнія гады і прэтэндаваў на частку альпійскіх уладанняў Габсбургаў. Тым не менш, калі фінансавае забеспячэнне дзяржавы нармалізавалася, Сігізмунд вырашыў выкупіць у Бургундыі старажытныя габсбургскія тэрыторыі, а калі Карл Смелы адмовіўся, заключыў у 1474 годзе анты-бургундскі саюз са Швейцарыяй і вольнымі гарадамі Эльзаса (дагавор у Канстанцы). У прыватнасці, пры падпісанні дагавора, Сігізмунд адмовіўся ад прэтэнзій Габсбургаў на швейцарскія кантоны «канчаткова і назаўжды».

Гэты саюз стаў нагодай да пачатку Бургундскіх войнаў (14741477 гады). У лістападзе 1474 года швейцарска-цірольскія войскі разбілі герцага Бургундыі ў бітве пры Эрыкуры. Неўзабаве Карл Смелы вярнуў Сігізмунду яго зямлі, жадаючы вывесці Габсбургаў з вайны. У 1477 годзе бургундскі герцаг загінуў у бітве са швейцарцамі каля Нансі.

Эрцгерцаг і эканамічная палітыка[правіць | правіць зыходнік]

У 1477 годзе імператар Фрыдрых III дараваў Сігізмунду тытул эрцгерцага.

Неўзабаве сканала першая жонка Сігізмунда, шатландская прынцэса Элеанора Сцюарт, і ён ажаніўся з шаснаццацігадовай Катарынай Саксонскай, дачкой Альбрэхта, герцага Саксоніі.

У перыяд кіравання Сігізмунда працягнуўся эканамічны ўздым Ціроля. Пашыраліся горныя распрацоўкі жалеза, медзі і каштоўных металаў, рос міжнародны гандаль, у Меране і Боцэне ўзніклі першыя крэдытныя арганізацыі. Сігізмунд правёў радыкальную манетную рэформу, пачаўшы чаканіць у першыя ў свеце паўнаважкія манеты са срэбра: цірольскі талер, які хутка выцесніў венскі крэйцэр з абароту і стаў узорам для многіх наступных еўрапейскіх манет. У Ціролі пачалі прымяняцца новыя спосабы распрацоўкі сярэбраных рудняў, якія дазволілі рэзка павялічыць аб'ёмы здабычы і аднавіць прадуктыўнасць старых закінутых шахт. Толькі з пачаткам масавага прытоку срэбра з амерыканскіх калоній Іспаніі значэнне цірольскіх радовішчаў паменшылася.

Супрацьстаянне з ландтагам[правіць | правіць зыходнік]

У канцы кіравання Сігізмунда абвастрыліся супярэчнасці паміж герцагам і саслоўямі. Цірольскі ландтаг, у якім нароўні з духавенствам, дваранствам і гараджанамі, былі прадстаўлены і свабодныя сяляне, быў, верагодна, найбольш уплывовым сярод усіх саслоўных прадстаўніцтваў аўстрыйскіх зямель таго часу. Замежнапалітычныя пралікі Сігізмунда 1480-х гадоў (няўдалы канфлікт з Венецыяй у 1487 годзе і планаваная саступка Баварыі часткі цірольскіх зямель) выклікалі абурэнне ландтага. Саслоўі вымусілі эрцгерцага распусціць урадавы савет дваран і перадаць кіраванне камітэту прадстаўнікоў ландтага. Гэты камітэт дэнансаваў сакрэтныя дагаворы Сігізмунда з Баварыяй аб тэрытарыяльных саступках наўзамен за ваенную дапамогу. Эрцгерцаг быў адхілены ад умяшання ў справы кіравання і фінансаў. Ландтаг выступіў супраць баварскіх прэтэнзій на Ціроль і заявіў, што ў выпадку ўзнікнення пагрозы разрыву цірольскага прастола з Габсбургамі, саслоўі будуць мець права адхіліць ад улады манарха і абраць новым графам аднаго з прадстаўнікоў аўстрыйскага дому.

Нарэшце, у 1490 годзе пад ціскам ландтага Сігізмунд адрокся ад прастола на карысць аўстрыйскага эрцгерцага Максіміліяна I Габсбурга, будучага імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі. Такім чынам Ціроль і Пярэдняя Аўстрыя былі ўз'яднаны з Аўстрыйскай манархіяй пасля стагоддзя раз'яднання. Праз шэсць гадоў пасля адрачэння Сігізмунд сканаў у Інсбруку.

Шлюб і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

  1. Вольфранг (20 лістапада 1480)

Зноскі

  1. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Митрофанов П. История Австрии с древнейших времён до 1792 г. — М., 2003.
  • Пристер Е. Краткая история Австрии. — М., 1952.
  • Шимов Я. Австро-Венгерская империя. — М., 2003.


Папярэднік
Фрыдрых IV
эрцгерцаг Пярэдняй Аўстрыі,
граф Ціроля
14391490
Пераемнік
Максіміліян I