Тамара Аляксандраўна Дубкова
Тамара Аляксандраўна Дубкова | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 студзеня 1936 (88 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | музыказнавец, музычны крытык |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Тамара Аляксандраўна Дубкова (13 студзеня 1936, г. Полацк) — беларускі музыказнавец. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1992), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла ў 1958 годзе Беларускую кансерваторыю па класе тэорыі музыкі, у 1959 годзе па класе фартэпіяна. У 1959—1992 гадах у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі.
Член Беларускага саюза кампазітараў з 1961 года.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Даследуе жанравыя, стылёвыя асаблівасці сучаснай беларускай музыкі, ладавыя, меладычныя сістэмы народных песень і іх увасабленне ў творчасці беларускіх кампазітараў («Новыя тэндэнцыі ў беларускай музыцы 70—80-х гг.», 1993; «Беларуская сімфонія», 1974). На падставе больш чым 10 тыс. узораў даследавала (з Л. М. Салавей) жанр балады як асобную музычна-паэтычную стылявую з’яву ў беларускім фальклоры («Балады», кн. 1—2, 1977—1978). Выступае як музычны крытык. Аўтар сцэнарыяў тэлефільмаў «Жыцця вымярэнні» (1983), «Мая васьмідзясятая восень» (2001), «Дзесяць споведзяў» (2002), фільма-оперы «У пушчах Палесся» А. Багатырова (1984), радыё і тэлеперадач. Адзін з аўтараў кнігі «Музычны тэатр Беларусі» (кн. 2, 4; 1993, 1997).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1992), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дубкова Тамара Аляксандраўна // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Тамара Аляксандраўна Дубкова на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 13 студзеня
- Нарадзіліся ў 1936 годзе
- Нарадзіліся ў Полацку
- Супрацоўнікі ІМЭФ НАНБ
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Члены Беларускага саюза кампазітараў
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Музыказнаўцы Беларусі
- Музычныя крытыкі Беларусі