Трайбалізм
Выгляд
Трайбалізм, трыбалізм (англ.: tribalism, ад лац.: tribus — племя) — вызначэнне з'явы ў палітычным жыцці многіх афрыканскіх краін, дзе ў грамадстве захаваліся моцныя родаплемянныя сувязі. Выяўляецца ў спрыянні супляменнікам у заняцці пасад у дзяржаўным апараце і спалучэнні палітычнай і племянной барацьбы. З'яўляецца галоўнай прычынай палітычнай нестабільнасці і грамадзянскіх канфліктаў у краінах Афрыкі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Трайбалі́зм, трыбалізм // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 498. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Трайбали́зм, трибализм // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 136. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)