Трансмісіўныя хваробы
Выгляд
Трансмісі́ўныя хваро́бы (лац.: transmissio — пераход, перадача) — інфекцыйныя хваробы чалавека, сельскагаспадарчых і дзікіх жывёл, перадача ўзбуджальнікаў якіх адбываецца пры ўдзеле крывасосных членістаногіх.
Налічваецца больш за 200 трансмісіўных хвароб, у т.л. малярыя, тулярэмія, чума, сонная хвароба, эпідэмічны сыпны тыф і іншыя.
Пераносчыкі трансміміўных хвароб — вошы, блохі, кляшчы, клапы, камары і іншыя.
Узбуджальнікі: вірусы, бактэрыі, прасцейшыя.
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Большасць трансмісіўных хвароб — прыродна-ачаговыя, сезонныя. Сярод іх вылучаюць антрапазаанозы, заанозы. Для чалавека і жывёл падзяляюцца на
- аблігатна-трансмісіўныя (узбуджальнікі перадаюцца толькі пераносчыкамі, напрыклад, малярыя, інфекцыйная анемія коней),
- факультатыўна-трансмісіўныя (узбуджальнікі перадаюцца перасносчыкамі і праз ежу, паветра, воду, анпрыклад, сібірская язва, тулярэмія).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).