Тыгрынья
Тыгрынья | |
---|---|
Саманазва | ትግርኛ, Tigrinya |
Краіны | Эфіопія, Эрытрэя |
Агульная колькасць носьбітаў | 9 млн |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Афрыкі |
|
|
Пісьменнасць | геэз |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | тир 683 |
ISO 639-1 | ti |
ISO 639-2 | tir |
ISO 639-3 | tir |
WALS | tig |
Ethnologue | tir |
Linguasphere | 12-ACA-c |
ABS ASCL | 9235 |
IETF | ti |
Glottolog | tigr1271 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Тыгрынья (ትግርኛ) — семіцкая мова, якая ўзнікла са старажытнаэфіопскай мовы гэз.
Паміж 1952 і 1958 гадамі нароўні з арабскай была афіцыйнай мовай у Эрытрэі. Сёння з’яўляецца асноўнай рабочай мовай у Эрытрэі і афіцыйнай мовай у эфіопскай правінцыі Тыграй. Усяго колькасць носьбітаў мовы тыгрынья ацэньваецца ў дзевяць мільёнаў чалавек, з якіх сем мільёнаў жывуць у Тыграі і два мільёны ў Эрытрэі.
Пісьменнасць
[правіць | правіць зыходнік]Канчатковае набыццё пісьма адбылося толькі ў канцы 1930-х на аснове старажытнага пісьма гэз (эфіопскае пісьмо). Першыя рукапісы на тыгрыньі вядомыя, аднак, толькі з пачатку XIX стагоддзя. Першая літаратура на гэтай мове ўзнікла з перакладаў Бібліі на тыгрынью, зробленых у 1860-х гадах.
Этнічная група тыгрынья
[правіць | правіць зыходнік]Тыгрынья з’яўляецца таксама назвай этнічнай групы ў Эрытрэі, якая размаўляе на тыгрыньі і адносіцца да адной з дзевяці афіцыйна прызнаных этнічных груп у краіне. Носьбіты мовы, якія жывуць у Эфіопіі, завуцца тыграй. Сама назва мовы паходзіць ад правінцыі Тыграй. Раней яе называлі словам хабеша, з якім этымалагічна звязана старая назва Эфіопіі — Абісінія.
Тыгрынью не трэба блытаць з семіцкай мовай тыгрэ, якая таксама распаўсюджана ў Эрытрэі, а таксама ў Судане.