З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тысячагало́ў [ 3] (Vaccaria ) — род кветкавых раслін сямейства гваздзіковыя . Існуе 4 віды. Пашыраны ў Еўропе і умераным поясе Азіі . На тэрыторыі Беларусі сустракаецца адзін від — тысячагалоў іспанскі, ці пірамідальны (Vaccaria hispanica ), народная назва смолка [ 4] [ 5] . Трапляецца на палянах, схілах, часам як пустазелле ў пасевах.
Тысячагалоў — аднагадовая травяністая расліна. Сцёблы прамыя, галінастыя, вышынёй да 70 см. Лісце супраціўнае, суцэльнае, шызавата-зяленае. Кветкі ружовыя, у рыхлым шчыткападобным суквецці. Плод — каробачка. Насенне ядавітае.
Зноскі
↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя» .
↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн. : «Наука и техника », 1967. — С. 136. — 160 с. — 2 350 экз.
↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.